Бараву́ха (, , нарматыўная назва — ) — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў гарадскім пасёлку Баравуха; на лініі Полацк — Бігосава, паміж станцыяй Рапнянская і станцыяй Адамова.

Гісторыя Падчас Першай сусветнай вайны ў 1916 годзе на станцыі пэўны час працаваў старшым рабочым у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін класік беларускай літарартуры, будучы народны паэт Беларусі Янка Купала. У памяць аб гэтым на фасадзе станцыйнага будынка ўсталявана мемарыяльная дошка.

У верасні 1951 года быў пабудаваны новы вакзал, які быў абсталяваны залай чакання для пасажыраў, пакой для маці і дзіцяці, а таксама службовыя памяшканніБальшавіцкі шлях [Полацкі раён]. — 1951. — № . — 10 лістапада. — С..

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Полацкага раёна Катэгорыя:Баравуха