Васіле́вічы (, ) — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.
Размешчана ў горадзе Васілевічы на скрыжаванні аднакалейных цеплавозных ліній Гомель — Лунінец — Брэст (паміж станцыямі Бабічы і Нахаў) і Васілевічы — Хойнікі. У межах станцыі знаходзяцца платформы: Ведрыч (на гомельскім кірунку), Зашчоб’е і Маканавічы (на Хойніцкім кірунку). Станцыя была адкрыта ў 1886 годзе ў складзе лініі Гомель-Брэст, у 1911 была пабудавана лінія на Хойнікі і станцыя стала вузлавой.
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Васілевічы