Ві́цебск (, ) — вузлавая станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Віцебскай вобласці. Размешчана ў горадзе Віцебску.
Гісторыя станцыі Дынабурга-Віцебская чыгунка (1866 г). Віцебска-Арлоўская чыгунка (1868 г). Рыга-Арлоўская чыгунка. У 1902 годзе, з адкрыццём галіны Віцебск — Жлобін, станцыя становіцца вузлавой. У 1904 г. акрываецца рух па лініі Санкт-Пецярбург — Царскае Сяло — Паўлаўск II — Дно — Новасакольнікі — Віцебск, пабудаванай таварыствам Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі
Будынак вакзала
Першы будынак вакзала станцыі Віцебск быў узведзены ў 1866 годзе, у 1912 годзе ён быў дабудаваны.
У ходзе Вялікай Айчыннай вайны стары будынак вакзала быў поўнасцю разбураны, сучасны тэрмінал пабудаваны ў 1952 годзе (арх. Мезенцаў Б. С.)Віцебскі чыгуначны вакзал .
У канцы 2009 года пачата рэканструкцыя будынка вакзала. На першым этапе было адрамантавана правае крыло будынка. Паводле становішча на 2012 год рамонт будынка вакзала закочаны. Уведзены новы будынак прыгарадных кас, у якім таксама маецца буфет, аддзяленне банка і цырульня. У асноўным будынку вакзала працуюць два панарамных ліфты. Пероны і пераходны пуцепровад накрыты святлопранікальнымі навесамі.
Дальнія зносіны па станцыі Паводле становішча на красавік 2015 года праз станцыю курсіруюць наступныя цягнікі дальняга руху: № цягніка Маршрут руху № поезда Маршрут руху040 Полацк — Масква 039 Масква — Полацк051 Санкт-Пецярбург — Мінск 052 Мінск — Санкт-Пецярбург053 Санкт-Пецярбург — Кіеў 054 Кіеў — Санкт-Пецярбург057 Санкт-Пецярбург — Гродна 058 Гродна — Санкт-Пецярбург061 Санкт-Пецярбург — Кішынёў 062 Кішынёў — Санкт-Пецярбург065 Мурманск — Мінск 066 Мінск — Мурманск079 Санкт-Пецярбург — Калінінград 080 Калінінград — Санкт-Пецярбург083 Санкт-Пецярбург — Гомель 084 Гомель — Санкт-Пецярбург 601 Полацк — Гомель 602 Гомель — Полацк 605 Віцебск — Брэст 606 Брэст — Віцебск 611 Віцебск — Баранавічы 612 Баранавічы — Віцебск 623 Віцебск — Гродна 624 Гродна — Віцебск 620/626 Мінск/Лынтупы — Віцебск 619/625 Віцебск — Мінск/Лынтупы 645 Віцебск — Магілёў 646 Магілёў — Віцебск 657 Віцебск — Брэст 658 Брэст — Віцебск679Віцебск — Брэст680Брэст — Віцебск 703 Віцебск — Мінск 704 Мінск — Віцебск
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1866 годзе