Зялё́нае (, ) — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны ў вёсцы Зялёная; на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна, паміж пуцявым пастом Крыжоўка і станцыяй Беларусь.

Недалёка ад прыпыначнага пункта размяшчаюцца дзіцячыя аздараўленчыя лагеры: «імя Гастэлы», «Энергетык», «Дзяржынец», «Сасновы бор» і іншыя. Таксама знаходзяцца садовыя таварыствы: «Ніва-2», «Здароўе», «Экран», «Адрэта» і іншыя. У 500 кроках ад станцыі праходзіць шаша Мінск—Маладзечна, па якой ходзяць прыгарадныя аўтобусы і маршруткі на Мінск.

Спасылкі

Расклад руху цягнікоў для ст. Зялёнае

Катэгорыя:Станцыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Мінскага раёна Катэгорыя:Вёска Зялёная, Мінскі раён