Калі́нкавічы (, ) — станцыя Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў горадзе Калінкавічы.

Гісторыя Да 1914 года станцыя мела назву — Мазыр, пакуль не адкрылася другая станцыя ў горадзе Мазыры.

У 2021 годзе рэгулярны рух электрацягнікоў звязаў Калінкавічы, Светлагорск і Жлобін. Урачыстая цырымонія адкрыцця электрыфікаванага ўчастка чыгункі адбылася на вакзале станцыі Калінкавічы 30 снежня.

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Калінкавічы