Міністэ́рства манта́жных і спецыя́льных будаўні́чых рабо́т Белару́скай ССР было ўтворана ў 1967 годзе на базе мантажных падраздзяленняў Міністэрства будаўніцтва БССР. У 1992 годзе Міністэрства было ліквідавана.

Структура на 1974 год Аддзел механізацыі і аўтатранспарту Вытворча-размеркавальнае ўпраўленне Галоўзабеспячэнне МИНСК. Краткая адресно-справочная книга .

Падпарадкаваныя трэсты Арганізацыі Мінмантажспецбуда выконвалі работы свайго профілю на субпадраду. трэст «Хіммантаж» (пасля «Прамтэхмантаж») — вёў мантаж металічных канструкцый, тэхналагічнага абсталявання і трубаправодаў; трэст «Белэлектрамантаж» — выконваў электрамантажныя работы; трэсты «Белсантэхмантаж №1» і «Белсантэхмантаж №2» — вялі мантаж сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання, санітарна-тэхнічных сістэм; трэст «Белцеплаізаляцыя» — выконваў ізаляцыю прамысловага абсталявання і трубаправодаў; трэст «Белпрамналадка» — выконваў усе віды пусканаладачных работ, у тым ліку кантроль зварных злучэнняў неразбуральнымі метадамі трэст «Цепламантаж» — выконваў цепламантажныя, вогнеўстойлівыя і футэровачныя работы

Міністры Аляксандр Круль (1967 — 1970) Іосіф Антановіч (1970 — 1992)

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1992 годзе