Арканзас ( ) — штат на поўдні ЗША, адносіцца да групы штатаў Паўднёва-Заходняга Цэнтра. Насельніцтва 2,673 млн чалавек (33-е месца сярод штатаў ЗША (2000). Сталіца і найбуйнейшы горад — Літл-Рок. Іншых буйных гарадоў няма. Афіцыйная мянушка — «Натуральны штат» (Natural State).
Геаграфія і клімат Плошча Арканзаса 137,8 тыс. км² (29-е месца сярод штатаў). На поўдні штат мяжуе з Луізіянай, на захадзе з Тэхасам і Аклахомай, на ўсходзе з Тэнесі і Місісіпі, на поўначы з Місуры.
На ўсходзе штата размешчаная нізіна ракі Місісіпі, на поўначы знаходзяцца горы Уашыта і пагорыстае плато Азарк. Клімат субтрапічны, умерана вільготны. Зімы мяккія і снежныя.
Гісторыя Першымі еўрапейцамі, якія даследавалі тэрыторыю Арканзаса, былі члены экспедыцыі Эрнанда дэ Сота (1541). Першымі пасяленцамі на тэрыторыі штата былі французы, пазней — англічане і немцы. З XVI па пачатак XIX стагоддзя тэрыторыю Арканзаса аспрэчвалі Іспанія і Францыя.
Пасля Луізіянскай куплі ў 1803 г. тэрыторыя была далучаная да ЗША. 15 чэрвеня 1836 г. Арканзас увайшоў у склад саюзнай дзяржавы як рабаўладальніцкі штат. Пасля грамадзянскай вайны ён быў ізноў прыняты ў склад ЗША (1868), нягледзячы на вета прэзідэнта Эндру Джонсана.
Судовая сістэма Судовая сістэма ў Арканзасе ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд і Акруговы суд. Акруговы суд падзяляецца на Дзяржаўны і мясцовы акруговы суд. Кожны суд валодае юрысдыкцыяй у дачыненні да розных спраў.
Вярхоўны суд у Арканзасе з’яўляецца судом апошняй інстанцыі, гэта азначае, што якое б рашэнне ён бы ні прымаў па справе, яно з’яўляецца канчатковымhttps://arkansas.courtrecords.org/criminal-court-records/ .
Вярхоўны суд складаецца з Галоўнага суддзі і шасці асацыіраваных суддзяў. З 2016 года пасаду галоўнага суддзі займае Джон Дэн Кемп.
Колькасць суддзяў: Вярхоўны суд — 7, Апеляцыйны суд — 12, Акруговы суд — 122https://www.arcourts.gov/courts.
Эканоміка У 2003 г. ВУП штата склаў $76 млрд. Арканзас — перадавы штат краіны па вытворчасці рысу, соевых бабоў, бройлерных куранят, вырабляе таксама каля 10 % усёй бавоўны ў краіне. Развітая харчовая індустрыя, ёсць вытворчасць электраабсталявання і аўтазапчастак. Сярод карысных выкапняў найважнейшае месца займае здабыча баксітаў.
Дэмаграфія Значны прырост насельніцтва ў Арканзасе азначыўся ў 1940-х. Этнічны склад: «амерыканцы» — 15,9 %, афра-амерыканцы — 15,7 %, ірландцы — 9,5 %, немцы — 9,3 %, англічане — 7,9 %. Самая хуткарослая этнічная група — выхадцы з Азіі. Асноўная канфесія — пратэстанты.
Спасылкі Official State website Homepage Facts About Arkansas U.S. Census Bureau Arkansas Newspapers
Катэгорыя:Штаты ЗША