Міністэ́рства мясно́й і мало́чнай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1953 годзе міністэрства разам з міністэрствамі лёгкай і харчовай прамысловасці аб’яднаны ў адзінае Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР. З 1954 года — Міністэрства прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР. У 1957 годзе яго дзейнасць была спыненаЗакон Беларускай ССР «Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам у Беларускай ССР» ад 29 мая 1957 года i на яго базе было ўтворана Упраўленне мясной і малочнай прамысловасці СНГ БССР. У 1962 годзе Упраўленне падзелена на Упраўленне мясной прамысловасці і Упраўленне малочнай прамысловасці. У 1965 годзе на іх базе зноў ўтворана Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1985 годзе міністэрства ліквідавана. Кіраўніцтва галіной перададзена Дзяржаграпраму БССР.
Структура на 1974 год Упраўленне паставак і збыту мясной і малочнай прамысловасці Вытворчы аддзел малочнай прамысловасці. Вытворчы аддзел мясной прамысловасці Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Ветэрынарная інспекцыя Бюро праектна-канструктарскае (вул. Казінца, 8) Цэнтр па навуковай арганізацыі працы і кіраванню вытворчасцю (вул. Аранская, 4)МИНСК. Краткая адресно-справочная книга .
Міністры Марфа Шаройка (1944—1946) Сяргей Мельнікаў (1947—1951) Марфа Шаройка (1951—1955) Мікалай Абраменка (1956—1957) Васіль Шамгін (1965—1969) Віталь Баўрын (1969—1980) Аляксандр Ганчароў (1981—1984) Анатоль Крукаў (1985)
Літаратура Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965-1991). Ч. 1. — Мн., 2000.
Спасылкі
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Міністэрствы БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1953 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1957 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1985 годзе