Павел Уладзіміравіч Несцяровіч (, вёска Енцы — , ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія П. У. Несцяровіч нарадзіўся ў вёсцы Енцы (зараз у Гомельскай вобласці Беларусі). Працаваў на прыіску (у сучасным Зейскім раёне Амурскай вобласці Расіі). У Чырвонай Арміі з 1941 года. Удзельнік баявых дзеянняў на франтах Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы, баёў ва Усходняй Прусіі, за вызваленне Беларусі, Польшчы. Сапёр 4-га асобнага сапёрнага батальёна (193-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) П. У. Несцяровіч вызначыўся 15 кастрычніка 1943 г. пры фарсіраванні ракі Дняпро ў раёне горада Лоеў.

Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе П. У. Несцяровіч вярнуўся на радзіму. Са студзеня 1947 г. працаваў у органах Міністэрства ўнутраных спраў. Жыў у Гомелі.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Медаль «За баявыя заслугі»Павел Нестерович — Герой Советского Союза / Сайт ДУА «Ворнаўская сярэдняя школа» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Знак «Выдатнік міліцыі»

Памяць У гонар П. У. Несцяровіча названая вуліца ў вёсцы Енцы. Мемарыяльная дошка на будынку УУС Гомельскага аблвыканкама ў Гомелі. Стэла ў гонар П. У. Несцяровіча ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая). Імя героя ўвекавечана на Алеі Славы ў цэнтральным скверы гарадскога пасёлка Карма.

Літаратура  — С. 299.

Спасылкі

Павел Нестерович — Герой Советского Союза / Сайт ДУА «Ворнаўская сярэдняя школа» Михаил ДЕДОВЕЦ В Книге почёта. И герой, и отличник // Газета «На страже», 2012 г. Октябрь 1943-го: широким фронтом // Советская Белоруссия № 190 (24327). Среда, 9 октября 2013 года.

Катэгорыя:Інжынерныя войскі Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы