Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» — былая мастацкая галерэя сучаснага мастацтва ў Мінску.

Дзейнічала з кастрычніка 2009 да 29 кастрычніка 2020 года. Галерэя «Ў» адыграла значную ролю ў культурным жыцці мінскай інтэлігенцыі і аб’ядноўвала пад адным дахам выставачную залу, кнігарню «Логвінаў», кавярню і бібліятэку сучаснага мастацтва. У галерэі таксама дзейнічаў першы вінны бар Мінска — «Ў-бар».

Назва Галерэю назвалі ад літары беларускага алфавіту «Ў» (у нескладовага), якая вылучае беларускую мову сярод моў усходнеславянскай групы «Ў» — галерэя сучаснага мастацтва .

Гісторыя Дырэктарка і сузаснавальніца галерэі — Валянціна Кісялёва. Арт-дырэктарка і сузаснавальніца галерэі — Ганна Чыстасердава. Ідэя стварэння галерэі сучаснага мастацтва нарадзілася ў Кісялёвай і Чыстасердавай з нефармальнай галерэі-залы пры краме дызайнерскага адзення «Падземка». Саўладальнікамі галерэі выступіла сямейная пара беларускіх бізнесоўцаў — Аляксандр Васілевіч і Надзея Зелянкова. Надзея Зелянкова таксама была дырэктаркай па развіцці галерэі.У 2009—2017 гадах галерэя, кніжная крама і бар размяшчаліся па адрасе Мінск, праспект Незалежнасці, 37А ў памяшканні былога пункта прыёму шклотары. У 2017—2020 гадах галерэя «Ў» і «Ў-бар» месціліся па адрасе Мінск, вуліца Кастрычніцкая, 19.

Галерэя «Ў» была пляцоўкай для розных форм выяўленчага мастацтва, у тым ліку сучаснай фатаграфіі. У галерэі праходзілі выставы работ конкурсаў у галіне фотажурналістыкі World Press Photo і «Прэс-фота Беларусі», а таксама ўшанаванне пераможцаў беларускага конкурсу.

У 2016 годзе галерэя «Ў» адзначана вышэйшай узнагародай у намінацыі «Лепшая замежная галерэя» на кірмашы сучаснага мастацтва «ArtVilnius’16» у Вільні, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі дванаццаці краін«Галерэю „Ў“ прызналі лепшай на фестывалі ў Вільні». Хартыя'97. .

У 2020 годзе падчас пандэміі каранавіруса ўладальнікі галерэі давалі памяшканне для патрэб грамадзянскай ініцыятывы BYCOVID-19. Галерэя на працяглы час ператварылася ў галоўны склад рэспіратараў, масак, шчыткоў і ахоўных гарнітураў.

Палітычна матываваны пераслед уладальнікаў і закрыццё 28 жніўня 2020 года падчас падаўлення пратэстнага руху ў Беларусі саўладальнік і стваральнік галерэі Аляксандр Васілевіч быў арыштаваны па палітычных матывах і ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ. Аляксандр Васілевіч быў прызнаны палітычным зняволеным. Цяжарная Надзея Зелянкова разам з непаўналетняй дачкой пакінулі Беларусь і ў палітычную эміграцыю ў Эстонію з прычыны пагрозы палітычна матываванага крымінальнага пераследу.

11 кастрычніка 2020 года разам з арыштаванымі лідарамі дэмакратычнага руху Беларусі Аляксандр Васілевіч быў запрошаны да ўдзелу ў круглым стале з Лукашэнкам у падвале турмы на тэрыторыі СІЗА КДБ. У ліпені 2022 года Васілевіч быў вызвалены пасля 17 месяцаў утрымання ў турме КДБ, вымушана пакінуў Беларусь і ўз’яднаўся з сям’ёй за мяжой.

Пасля арышту Васілевіча партнёры прадалі свае долі ў галерэі і звязаным з ёй бары, але не брэнды галерэі «Ў» і бара «Ў». ​​З ліку акцыянераў таксама выйшлі дырэктарка і куратарка галерэі Валянціна Кісялёва і арт-дырэктарка Ганна Чыстасердава.

Новыя ўладальнікі бізнесу вырашылі развіваць прастору па адрасе вуліца Кастрычніцкая, 19 пад назвай «Вершы».

Спасылкі Афіцыйны сайт Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» на партале KALEKTAR. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» у Facebook Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» у Instagram Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» ва Укантакце

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:2009 год у Мінску Катэгорыя:Сучаснае мастацтва Катэгорыя:Галерысты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2020 годзе