Дарога  — рэспубліканская аўтамабільная дарога агульнага карыстання ў Беларусі, якая злучае Івацэвічы, Пінск і Столін, а таксама магістраль з магістралью . Працягласць — 157 км. Праходзіць па тэрыторыі Івацэвіцкага, Пінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Р-6 з’яўляецца найважнейшым міжнародным транзітным і турыстычным шляхам, які сумесна з дарогамі , (Гродзенская вобласць), і (Брэсцкая вобласць) злучае міжнародныя аўтадарожныя пункты пропуску «Прывалкі» (беларуска-літоўская мяжа) і «Верхні Церабяжоў» (беларуска-ўкраінская мяжа), а таксама сумесна з дарогай міждзяржаўны беларуска-ўкраінскі аўтадарожны пункт пропуску «Невель».

Ужо некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (Мінтранс Беларусі), сваімі пастановамі ўводзяць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання, у т.л. і да дарогі Р-6, з даволі размытай ў фармуляванні і спрэчнай мэтай захавання дарог і дарожных збудаванняў, а таксама забеспячэння бяспекі руху. У 2016 г. Мінтранс Беларусі пастановай № 6 ад 5 сакавіка увёў абмежаванні ў вясновы (з 21 сакавіка да 22 красавіка) і летні (з 23 мая да 31 жніўня) перыяды. У вясновы перыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваннем нагрузкі на вось 8 т. па дарозе Р-6 з 1,5 км—86 і 95—157,09. У летні перыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з максімальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось не больш за 6 т. з 11 гадзін 00 хвілін да 20 гадзін 00 хвілін уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 °СПастанова Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2016 г. № 6 Аб увядзеннi ў 2016 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын адносна рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання .

Маршрут Адлегласць(прыкладна) Назва Іншыя дарогі 0 км Івацэвічы (вул. Віктара Клютко) 1,5 Івацэвічы 4 км в. Яглевічы 5 км в. Ёлкі 6,5 км в. Ёлкі—в. Гічыцы 9,5 км в. Уласаўцы, аграгар. Хадакі 16 км аграгар. Вулька Аброўская 19 км в. Козікі 28 км аграгар. Аброва, аграгар. Моталь 29 км в. Вялікая Гаць 31/32 км аграгар. Святая Воля, пад’езд да в. Турная, аграгар. Амяльная 35 км в. Доўгая 41 км г.п. Целяханы (пад’езд да вул. Савецкая) 44 км г.п. Целяханы (пад’езд да вул. Набяражная) 35 км в. Краглевічы, пад’езд да в. Коланск, аграгар. Амяльная 54 км пад’езд да в. Азарычы, в. Сакалоўка, в. Клятная 59 км пад’езд да аграгар. Валішча, в. Хваросна, в. Вулька Лаўская 62 км в. Трасцянка 65 км г.п. Лагішын 67 км г.п. Лагішын, пад’езд да аграгар. Валішча, в. Хваросна, в. Вулька Лаўская 69 км Лагішын (АЗС «Беларуснафта» № 71) 72 км пад’езд да в. Іванісаўка 76 км Мост цераз р. Ясельда 77 км пад’езд да в. Мерчыцы, аграгар. Моталь/в. Сінін / 78 км в. Падбалоцце 80 км в. Крыўчыцы 83 км пад’езд да в. Наваселле, в. Чэнчыцы 84 км в. Ставок, пад’езд да в. Красіева 84 км пад’езд да в. Чэнчыцы, в. Наваселле 86 87 км в. Пасянічы, пад’езд да аграгар. Аснежыцы 88 км в. Галева 90 км в. Заполле (вул. Паркавая)—в. Галева (вул. Леніна) 91 км Пінск 92 км Вул. Цэнтральная — вул. Першамайская 93 км Вул. Цэнтральная 94 км Вул. Завальная 95 км Мост цераз р. Піна 96 км Пінск 100 км в. Стытычава 101 км Мост цераз р. Прыпяць 102 км Да вёсак в. Кнубава, в. Вяляцічы 103 км аграгар. Плешчыцы 104 км пад’езд да в. Горнава (аграсядзіба «Салнечнік») 107 км пад’езд да в. Лосічы 108 км пад’езд да в. Сернічкі 103 км в. Марозавічы 112 км в. Хлябы, да в. Лемяшэвічы 114 км пад’езд да в. Каўбы 115 км аграгар. Лапаціна 116 км Мост цераз р. Стыр 125 км аграгар. Фядоры, да в. Ласіцк 130 км в. Калоднае 134 км в. Радчыцк 138 км в. Вялікі Лес 144 км пад’езд да аграгар. Глінка — В. Зубкова, Гарадная 151 км пад’езд да р.п. Рэчыца 155 км да в. Відзібор, в. Першамайск 156 км Столін 157 км Столін (АЗС «Беларуснафта» № 78) 157 км Скрыжыванне Пінскай вуліцы і Камсамольскай плошчы г. Столін

Гл. таксама Аўтамабільныя дарогі Беларусі

Спасылкі Дэпартамент БЕЛАЎТАДОР

Катэгорыя:Дарогі Беларусі