Сяргей Міронавіч Ша́мба (; нар. , Гудаута), абхазскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Абхазіі (2010—2011), міністр замежных спраў (1997—2010).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт Тбіліскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. З мая 1997 года па чэрвень 2004 года — міністр замежных спраў Абхазіі. У чэрвені 2004 года падаў у адстаўку, выставіўшы сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта Абхазіі. З 15 снежня 2004 года па люты 2011 года — ізноў міністр замежных спраў Абхазіі. З лютага 2010 года па верасень 2011 года — прэм’ер-міністр Абхазіі.

Палкоўнік запасу. Прэзідэнт Асацыяцыі баявых мастацтваў Абхазіі. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Абхазіі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Абхазіі