Гомельская вобласць () — адна з шасці абласцей БССР і Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны і культурны цэнтр вобласці — Гомель. З’яўляецца найвялікшай з абласцей Беларусі па плошчы (40,4 тыс. км²) і па колькасці насельніцтва (1 420,6 тыс. чал.). Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай.

Гісторыя

Вобласць утворана 15 студзеня 1938 года, узбуйнена ў 1954 годзе. Падзяляецца на 21 раён.

На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гомельскай вобласці 21 раён, 4 гарадскія раёны, 7 гарадоў абласнога падпарадкавання, 10 гарадоў раённага падпарадкавання, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі, 314 сельсаветаў . Насельніцтва налічвала 1560 тыс. чалавек.. У 1984 годзе на тэрыторыі вобласці знаходзілася 17 гарадоў, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.

У 1995 годзе колькасць насельніцтва склала 1594,2 тыс. чал. У вобласці налічвалася 17 гарадоў у т.л. 8 абласнога падпарадкавання, 18 гарадскіх пасёлкаў, 279 сельсаветаў, 2665 сельскіх населеных пунктаў.

Геаграфія Гомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Расіяй і Украінай. Па плошчы (40,4 тыс. км²) саступае толькі Мінскай вобласці. Большая частка тэрыторыі размешчана ў межах Палескай нізіны. Паўднёва-ўсходняя і ўсходняя часткі ляжаць на Прыдняпроўскай нізіне. На правабярэжжы Прыпяці размешчана Мазырская града, каля вёскі Ніжнія Жары — самы паўднёвы пункт Беларусі. Гомельская вобласць вылучаецца разнастайнасцю карысных выкапняў. Тут ёсць нафта (больш за 60 радовішчаў, пераважна ў Рэчыцкім, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах), калійная і каменная соль, буры вугаль, гаручыя сланцы, а таксама торф, будаўнічы камень, шкловыя і фармовачныя пяскі, мел, гіпс, гліны, каалін, мінеральныя (нават поліметалічныя) воды.

Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой і цёплым летам. Рэкі належаць да басейна Дняпра, які цячэ па тэрыторыі вобласці з поўначы на поўдзень на працягу амаль 400 км. 3 прытокаў Дняпра найбольшымі з’яўляюцца Прыпяць, Бярэзіна і Сож. У Прыпяць упадаюць Случ, Пціч, Сцвіга, Убарць і інш. Прытокі Сажа — Іпуць і Беседзь. Самае вялікае Чырвонае возера з’яўляецца трэцім па велічыні ў Беларусі. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, большасць мінеральных глеб складаюць глебы лёгкага механічнага складу. Балоты займаюць 4 % тэрыторыі, яны пераважна нізінныя і большасцю асушаны.

Гомельская вобласць — самы лясны рэгіён Рэспублікі Беларусь. Плошча яе ляснога фонду складае 2,3 млн га, лясістасць — 46,9 %. На аднаго жыхара Гомельшчыны прыпадае 1,3 га лясоў з запасам драўніны 278 куб. м..

Амаль 70 % плошчы Гомельшчыны забруджана радыенуклідамі з працяглым тэрмінам паўраспаду. Найбольш забруджана паўднёвая частка, дзе створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік — адзіны ў свеце такога тыпу. У ім вывучаюцца і захоўваюцца ў прыродным стане тэрыторыі, якія зведалі радыёактыўнае ўздзеянне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сярод карысных выкапняў, якія маюць асаблівую значнасць для народнай гаспадаркі вобласці, — паліўна-энергетычная сыравіна.

У 1964 годзе паблізу Рэчыцы была здабыта першая прамысловая нафта. Сёння яе атрымана больш як 100 млн тон. Штогод здабываецца каля 1,8 млн тон.

У паўднёва-ўсходняй частцы Прыпяцкай упадзіны разведаны паклады каменнага вугалю. У 100 млн тон ацэньваюцца запасы бурага вугалю ў Жыткавіцкім і Брынёўскім радовішчах. Разведана амаль 1500 радовішчаў торфу. У Ельскім раёне выяўлена радовішча гаручых сланцаў.

Разведаныя запасы каменнай солі перасягаюць 22 млрд тон. На базе Мазырскага радовішча створана буйнейшая ў краіне вытворчасць па выпуску солі (ААТ «Мазырсоль»).

У вобласці ёсць перадумовы для выяўлення і падрыхтоўкі да прамысловага асваення новых відаў сыравіны — гіпсу, базальтавых валокнаў, мінеральных сарбентаў, ёдабромных расолаў.

Прырода Паверхня вобласці раўнінная, пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны.

Праз тэрыторыю Гомельскай вобласці цячэ Дняпро і яго прытокі: Прыпяць, Бярэзіна (справа), Сож (злева). Найбольшае па плошчы возера Чырвонае.

Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і пясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы, у далінах рэк распаўсюджаны поймавыя глебы.

Амаль палову тэрыторыі Гомельшчыны пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (больш за 70 %) у Лельчыцкім раёне. Галоўная лесаўтваральная парода — хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты, пераважна нізінага тыпу, большай часткай асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзяцца Прыпяцкі нацыянальны парк і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Насельніцтва Для вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва: 1995 год — 1594,2 тыс. 2003 год — 1516,1 тыс. 2006 год — 1476 тыс. 2009 год — 1440,7 тыс.Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009. 2011 год — 1432,3 тыс.Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-08-2011. 2017 год — 1420,6 тыс. 2024 год — 1338,6 тыс.

Гарадское насельніцтва: 2003 год — 69,8 % 2008 год — 71,7 %

Гарады з найбольшай колькасцю насельніцтва (01.01.2017): Гомель (535 229 чал.), Мазыр (111 801), Жлобін (76 068), Светлагорск (68 550), Рэчыца (66 009).

Нацыянальны склад Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 1999 год: беларусы — 84,22 %, рускія — 10,95 %, украінцы — 3,27 %ВЫНІКІ ПЕРАПІСУ НАСЕЛЬНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 2019 ГОДА (ТОМ 2) , старонкі 237—257.

Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 2009 год: беларусы — 88,22 %, рускія — 7,71 %, украінцы — 2,15 %.

Нацыянальны склад насельніцтва па стане на 2019 год: беларусы — 87,23 %, рускія — 7,83 %, украінцы — 1,81 %.

Рассяленне этнічных груп у Гомельскай вобласці па перапісе 2009 года:

Моўны склад

Родная мова насельніцтва Гомельскай вобласці па даных перапісаў насельніцтваВЫНІКІ ПЕРАПІСУ НАСЕЛЬНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 2019 ГОДА (ТОМ 2) , старонкі 263—325Перапіс 2009 Гомельская вобласць, старонкі 32—34Вынікі перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года па Гомельскай вобласці , старонкі 123—129.: Роднаямова199920092019чалавекдолячалавекдолячалавекдоляБеларуская75,24 %54,58 %47,01 %Руская22,68 %41,84 %49,96 %

Украінская мова з'яўляецца трэцяй па распаўсюджанасці роднай мовай у рэгіёне: па даных перапісу 2009 года яе такой назвалі 9 275 чалавек ці 0,64 % насельніцтва Гомельскай вобласці, па даных перапісу 2019 года — 8 206 чалавек ці 0,59 % насельніцтва Гомельскай вобласці.

Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Гомельскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 18,1 % (з 78,5 % да 60,4 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 17,4 % (з 19,2 % да 36,6 %). Доля гарадскога насельніцтва Гомельскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 2,8 % (з 45,7 % да 42,9 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 3,8 % (з 50,2 % да 54,0 %)СОВРЕМЕННАЯ ЯЗЫКОВАЯ СИТУАЦИЯ В БЕЛОРУССИИ И ЕЁ ДИНАМИКА В ПОСТСОВЕТСКИЙ ПЕРИОД.

Мова хатніх зносін насельніцтва Гомельскай вобласці па даных перапісаў насельніцтва: Мовахатніхзносін199920092019чалавекдолячалавекдолячалавекдоляБеларуская34,55 %22,65 %14,49 %Руская65,03 %72,02 %83,27 %

Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Гомельскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, скарацілася на 25,2 % (з 55,7 % да 30,5 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — узрасла на 28,7 % (з 38,8 % да 67,5 %). Доля гарадскога насельніцтва Гомельскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, скарацілася на 0,8 % (з 10,4 % да 9,6 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — узрасла на 3,7 % (з 84,4 % да 88,1 %).

Родная мова насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гомельскай вобласці па даных перапісаў 2009 і 2019 гадоў: Адміністрацыйнаяадзінка ПерапісЗмяненне долінасельніцтва, якое лічыцьбеларускую мовуроднай 2009 2019 Беларуская Руская Беларуская РускаячалавекдолячалавекдолячалавекдолячалавекдоляГомельская вобласць54,58 %41,84 %47,01 %49,96 %- 7,57 %горад Гомель33,75 %61,45 %41,13 %55,54 %+ 7,38 %Брагінскі раён85,64 %12,23 %75,11 %23,25 %- 10,53 %Буда-Кашалёўскі раён80,30 %16,29 %57,91 %39,19 %- 22,39 %Веткаўскі раён60,31 %38,50 %50,77 %47,41 %- 9,54 %Гомельскі раён56,58 %39,18 %41,93 %53,05 %- 14,65 %Добрушскі раён41,89 %55,81 %23,37 %75,25 %- 18,52 %Ельскі раён82,08 %16,15 %51,09 %45,94 %- 30,99 %Жыткавіцкі раён82,94 %15,12 %55,97 %42,48 %- 26,97 %Жлобінскі раён54,59 %40,59 %39,44 %58,70 %- 15,15 %Калінкавіцкі раён70,89 %26,10 %62,12 %34,82 %- 8,77 %Кармянскі раён85,88 %13,26 %50,04 %48,74 %- 35,84 %Лельчыцкі раён88,35 %10,54 %72,42 %26,31 %- 15,93 %Лоеўскі раён87,05 %11,60 %71,90 %27,06 %- 15,15 %Мазырскі раён56,86 %39,76 %50,13 %45,68 %- 6,73 %Нараўлянскі раён70,50 %28,06 %60,97 %37,58 %- 9,53 %Акцябрскі раён90,82 %7,61 %65,32 %32,34 %- 25,50 %Петрыкаўскі раён83,53 %14,09 %73,27 %22,72 %- 10,26 %Рэчыцкі раён57,47 %40,22 %40,61 %57,04 %- 16,86 %Рагачоўскі раён70,19 %24,96 %56,47 %42,07 %- 13,72 %Светлагорскі раён58,54 %39,04 %46,46 %48,80 %- 12,08 %Хойніцкі раён81,11 %16,90 %64,80 %33,81 %- 16,31 %Чачэрскі раён86,24 %13,05 %66,13 %32,91 %- 20,11 %

Мова хатніх зносін насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гомельскай вобласці па даных перапісаў 2009 і 2019 гадоў: Адміністрацыйнаяадзінка ПерапісЗмяненне долінасельніцтва, якое ўказалабеларускую мовумовай хатніхзносін 2009 2019 Беларуская Руская Беларуская РускаячалавекдолячалавекдолячалавекдолячалавекдоляГомельская вобласць22,65 %72,02 %14,49 %83,27 %- 8,16 %горад Гомель4,07 %91,61 %8,74 %88,76 %+ 4,67 %Брагінскі раён64,47 %29,91 %37,10 %62,39 %- 27,37 %Буда-Кашалёўскі раён56,06 %33,33 %22,57 %75,04 %- 33,49 %Веткаўскі раён33,25 %65,45 %13,02 %86,03 %- 20,23 %Гомельскі раён21,13 %72,05 %12,61 %83,32 %- 8,52 %Добрушскі раён15,69 %78,63 %5,34 %94,02 %- 10,35 %Ельскі раён52,84 %44,48 %22,45 %76,65 %- 30,39 %Жыткавіцкі раён52,12 %43,81 %26,80 %72,09 %- 25,32 %Жлобінскі раён23,90 %70,28 %9,52 %89,32 %- 14,38 %Калінкавіцкі раён37,52 %55,34 %28,48 %69,19 %- 9,04 %Кармянскі раён48,89 %36,89 %15,02 %84,36 %- 33,87 %Лельчыцкі раён71,05 %27,05 %37,24 %62,47 %- 33,81 %Лоеўскі раён63,43 %32,54 %14,65 %85,06 %- 48,78 %Мазырскі раён17,90 %77,18 %13,06 %83,53 %- 4,84 %Нараўлянскі раён46,06 %52,35 %28,24 %71,33 %- 17,82 %Акцябрскі раён48,00 %45,76 %33,20 %65,42 %- 14,80 %Петрыкаўскі раён56,40 %33,88 %31,98 %64,78 %- 24,42 %Рэчыцкі раён17,34 %79,60 %13,89 %84,46 %- 3,45 %Рагачоўскі раён32,11 %55,97 %19,53 %79,52 %- 12,58 %Светлагорскі раён22,95 %72,79 %13,38 %82,70 %- 9,57 %Хойніцкі раён46,60 %42,76 %35,31 %63,87 %- 11,29 %Чачэрскі раён61,51 %37,80 %28,15 %71,46 %- 33,36 %

Паводле афіцыйных даных, 67,1 % жыхароў Гомельскай вобласці, якія мелі права голасу, прынялі ўдзел у галасаванні на рэферэндуме 1995 года, з іх 88,5 % падтрымалі наданне рускай мове роўнага з беларускай статусу дзяржаўнай мовы.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у перыяд з 2012/13 па 2018/19 навучальны год у Гомельскай вобласці доля вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю на беларускай мове, скарацілася з 13,8 % да 9,8 %, тады як доля вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю на рускай мове — узрасла з 86,2 % да 90,2 %.

Гаспадарка У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гомельская вобласць спецыялізуецца на здабычы нафты і каменнай солі, вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўкі, чорнай металургіі, асобных галін машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці.

На Гомельшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае мяса-малочны кірунак.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт. Ажыццяўляецца суднаходства па рэках.