Сталі́чны (, ) — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Размешчаны ў горадзе Мінску; на лініі Інстытут Культуры — Баранавічы-Палескія, паміж прыпыначным пунктам Інстытут Культуры і станцыяй Мінск-Сартыравальны.
Гісторыя Прыпыначны пункт быў узведзены і адкрыты ў 1951 годзе і атрымаў назву «Аўтадораўскі» — па назве найбліжэйшай вуліцы да платформы. У 1975 годзе прыпыначны пункт быў электрыфікаваны пераменным токам (~25 кВ) у складзе ўчастка Мінск—СтоўбцыИстория электрификации железных дорог (1972—1975) . У сярэдзіне 80-х прыпыначны пункт быў перайменаваны ў «Бальніца», паколькі на Аўтадораўскай вуліцы размяшчаўся філіял 11-й клінічнай бальніцы горада Мінска (раней — чыгуначная бальніца). З 2002 года прыпыначны пункт носіць назву «Сталічны». У ліпені 2022 года на платформе быў устаноўлены тэрмінал самаабслугоўвання29 новых терминалов самообслуживания на станциях и остановочных пунктах установила БЖД , sb.by, «СБ. Беларусь сегодня» (15 августа 2022).
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Мінска