Чэ́піна (, ) — грузавая станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Віцебскай вобласці. Мае скарочаную платформу для абслугоўвання тэхнічнага персаналу чыгункі. Не выкарыстоўваецца ў пасажырскіх перавозках. Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада Віцебска; на лініі Езярышча — Віцебск, паміж станцыяй Лужасна і станцыяй Віцебск.
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Катэгорыя:Станцыі 4 класа Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Віцебска