Царква́ ў го́нар абраза́ Бо́жай Ма́ці «Тупічо́ўскі», былая Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці.

Гісторыя Крыжаўзвіжанская царква была пабудавана ў 1871 годзе на месцы драўлянай уніяцкай царквы, якая некалі размяшчалася ў цэнтры былой Казіміраўскай слабады. У цяперашні час у храме знаходзіцца спіс цудатворнага Тупічэўскага абраза Божай Маці. Паміж 2007 і 2011 гадамі два купалы царквы замянілі на велізарныя пазалочаныя цыбуліны, астатнія купалы знішчылі. Настаяцелем прыхода з’яўляецца іерэй Цімафей ЖыгарМсціслаўскае благачынне .

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм вырашаны кананічнай чатырохчасткавай кампазіцыяй: прытвор—званіца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца двух’ярусная званіца над прытворам. Маляўнічасць будынку раней надавала пяцікупалле над асноўным кубападобным аб’ёмам.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мсціслава Катэгорыя:1871 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі