Валерый Георгіевіч Кандраценка () — беларускі спартсмен, трэнер па боксе. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1988). Майстар спорту (1969), заслужаны трэнер БССР (1977), заслужаны трэнер СССР (1988).

Біяграфія Нарадзіўся 4 верасня 1944 года ў Таганрогу.

Пасля пераезду ў Віцебск трэніраваўся пад кіраўніцтвам Абрама Брына. У 1969 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР. У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.

Старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь (1984—1989). Падрыхтаваў 16 майстроў спорту, 2-х майстроў спорту міжнароднага класа (В. Масюка і Ю. Прохарава), аднаго заслужанага майстра спорту (алімпійскага чэмпіёна В. Яноўскага).

Памёр 21 сакавіка 2021 года ў ВіцебскуУмер заслуженный тренер СССР и Беларуси по боксу Валерий Кондратенко.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны».

Літаратура

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска