Саладзін, Салах ад-Дзін (араб.: صلاح الدين يوسف ابن ايوب‎‎, ІРА: [sˁalа:ħ ud̪:і:n ju:suf ibn aj:u:b]; курд.: سه‌لاحه‌دین ئه‌یوبی, Selah'edînê Eyubî; 1138, Тыкрыт, сучасны Ірак — , Дамаск, Імперыя Аюбідаў, цяпер Сірыя) — султан Сірыі і Егіпту, правадыр мусульманскага супраціўлення Трэцяму крыжоваму паходу, заснавальнік дынастыі Айюбідаў, якая ў перыяд свайго росквіту правіла, апроч Сірыі і Егіпта, Іракам, Хіджазам і Еменам.

У Еўропе вядомы менавіта як Саладзін, хоць гэта нават не імя. Салах ад-Дзін — гэта лакаб — ганаровае празванне, якое азначае «набожнасць веры»H. A. R. Gibb, «The Rise of Saladin», in A History of the Crusades, vol. 1: The First Hundred Years, ed. Kenneth M. Setton (University of Wisconsin Press, 1969). p. 563.. Уласнае імя гэтага кіраўніка — Юсуф ібн Аюб (Юсуф, сын Аюба).

Крыніцы Існуе шмат крыніц, напісаных сучаснікамі Салаха ад-Дзіна. З іх варта вылучыць працы асабістых біёграфаў і гісторыкаў: Баха ад-Дзіна бен Рафі — настаўніка і дарадчыка Салаха ад-Дзіна, Ібн аль-Асіра — гісторыка з Масула, аль-Кадзі аль-Фадзіля — асабістага сакратара Салаха ад-Дзіна.

Раннія гады жыцця Салах ад-Дзін нарадзіўся ў 1137 годзе ў Тыкрыце, у Іраку АрабскімВ. Ф. Минорский, The Prehistory of Saladin, Studies in Caucasian History, Изд. Кембриджского университета, 1957, стр. 124—132.Bahā' al-Dīn «Жизнь Саладина» (2002), стр. 17.. Дзед Салаха ад-Дзіна Шазі пражываў у вёсцы недалёка ад Тавіна (сучасная Арменія), дзе, паводле падання, нарадзіўся Аюб — бацька Салаха ад-Дзіна. Пасля нараджэння дваіх сыноў, Аюба і Шыркуха, ён пакінуў Армянскае нагор'е і перабраўся спачатку ў Багдад, а затым — у Тыкрыт, у якім стаў жыць і пражыў да самай смерці.

У 1132 годзе армія кіраўніка Масула атабека Імада ад-Дзін Зангі пры адступленні была заблакіравана Тыграм насупраць крэпасці Тыкрыта. У той час начальнікам крэпасці быў Наджм ад-Дзін Айюб ібн Шадзі — бацька Салаха ад-Дзіна. Аюб прадаставіў пераправу цераз Тыгр і даў прытулак арміі Зангі ў крэпасці Тыкрыта. У 1137 годзе губернатарам паўночнай Месапатаміі за заслугі перад Сельджукідамі быў прызначаны Муштасід ал-Дзін Біхруз. Ён пакараў Аюба за тое, што той дапамагаў Зангі, і выгнаў яго з крэпасці Тыкрыта пасля забойства па матывах гонару яго братам Асада ад-Дзіна Шыркухам знатнага сельджука, сябра Біхруза. Паводле слоў Баха ад-Дзіна ібн Шадата, Салах ад-Дзін нарадзіўся ў тую ж ноч, калі яго сям'я пакінула Тыкрыт. У 1139 годзе Аюб пераехаў у Масул, дзе Імада ад-Дзін Зангі прызнаў свой доўг і прызначыў Аюба камандзірам сваёй крэпасці ў Баальбеку. Пасля забойства Зангі ўласным рабом ў 1146 годзе, Аюб пераязджае ў Дамаск і ўваходзіць у лік прыдворных спадчынніка Зангі — Нур ад-Дзіна. У 1154 годзе пасля смерці кіраўніка Дамаска Муіна ад-Дзіна Анара, дзякуючы ўплыву Аюба і яго брата Шыркуха, горад застаўся ва ўладзе Нур ад-Дзіна, а сам Аюб стаў кіраваць горадам.

Аб ранніх гадах Салаха ад-Дзіна ў Дамаску вядома мала. Яго паходжанне — наёмніка ў трох пакаленнях — прарочыла яму вайсковую кар'еру, але Салах ад-Дзін ў юнацтве не выяўляе схільнасці да воінскага мастацтва. Паводле слоў аднаго з яго біёграфаў аль-Вахрамі, Салах ад-Дзін быў у стане адказаць на пытанні Еўкліда і Альмагеста, ведаў арыфметыку і ісламскае права. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што ён быў больш зацікаўлены ў рэлігіі, чым ва ўступленні ва ўзброеныя сілы. Іншым фактарам, які магчыма паўплываў на яго цікавасць да рэлігіі было тое, што ў час Першага Крыжовага паходу Іерусалім быў захоплены хрысціянамі. У дадатак да ісламу, Салах ад-Дзін разбіраўся ў генеалогіі, біяграфіі і гісторыі арабаў аж да радаводных арабскіх скакуноў, і што немалаважна, ведаў Хамаса (дзесяцітомнік арабскай паэзіі) Абу Тамама на памяць.

Першыя заваяванні У тыя часы імперыя Абасідаў была раздроблена на некалькі дзяржаў. Фаціміды кіравалі Егіптам, не прызнаючы халіфа Багдада. Крыжакі займалі ўсходні бераг міжземнага мора ад Малой Азіі да Сінайскага паўвострава. Нур ад-Дзін Зангі кантраляваў Сірыю і Месапатамію.

Па патрабаванні сям'і Салах ад-Дзін пачынае ваенную кар'еру пад патранажам свайго дзядзькі Асада ад-Дзін Шыркуха, важнага военачальніка Нур ад-Дзіна. Шыркух, у той час эмір Дамаска і Алепа, член цюркскай дынастыі Зангідаў, стаў самым уплывовым настаўнікам Салаха ад-Дзіна.

Мой дзядзька Шыркух павярнуўся да мяне і сказаў: «Юсуф, пакінь усе справы і адпраўляйся туды!» Гэты загад прагучаў для мяне як удар кінжала ў сэрца, і я адказаў: "Клянуся Алахам, нават калі б мне аддалі ўсё егіпецкае царства, я б не паехаў туды!

У 1163 годзе, выгнаны з Егіпта па загадзе фацімідскага халіфа аль-Адзідзі візір Шэвар ібн Муджыр папрасіў ваеннай падтрымкі ў Нур ад-Дзіна. Гэта стала добрай нагодай для заваявання, і ў 1164 годзе Шыркух з войскам выступіў у Егіпет. Салах ад-Дзін ва ўзросце 26 гадоў адпраўляецца разам з ім на пасадзе малодшага афіцэра. Шэвар, адноўлены на пасадзе візіра, запатрабаваў вываду войскаў Шыркуха з Егіпта за 30000 дынараў, але той адмовіўся, спасылаючыся на загад Нур ад-Дзіна. Выявіўшы тое, што Шыркух плануе захапіць Егіпет, Шэвар ібн Муджыр звяртаецца па дапамогу да караля Іерусаліма Амары I. Роля Салаха ад-Дзіна ў гэтай экспедыцыі была нязначная. Вядома толькі, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы да абароны Більбейса, асаджанага аб'яднанымі сіламі Шэвара і Амары I ІерусалімскагаLyons, M. C.; Jackson, D.E.P. (1982). Saladin: the Politics of the Holy War. Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-31739-9..

Пасля трохмесячнай аблогі Бильбейса праціўнікі ўступілі ў бой на мяжы пустыні і Ніла, на захад ад Гізы. У гэтай бітве Салах ад-Дзін сыграў важную ролю, камандуючы правым крылом арміі Зангідаў. У цэнтры знаходзіўся Шыркух. Пасля падманнага адступлення Салаха ад-Дзіна крыжакі трапілі на мясцовасць, якая была занадта крутой і пясчанай для іх коней. Бой завяршыўся перамогай Зангідаў і Салах ад-Дзін дапамог Шыркуху атрымаць, паводле слоў Ібн аль-Асіра, адну з «самых выдатных перамог у гісторыі чалавецтва», але на думку большасці крыніц Шыркух страціў у гэтай бітве большасць свайго войска, і гэта складана было назваць поўнай перамогай.

Крыжакі заселі ў Каіры, а Салах ад-Дзін і Шыркух рушылі да Александрыі, якая дала ім грошы і зброю, і стала іх базай. Пасля перагавораў абодва бакі пагадзіліся сысці з Егіпта.

Егіпет

«Я пачаў з таго, што суправаджаў майго дзядзьку. Ён заваяваў Егіпет і потым памёр. І тады Алах даў мне ў рукі ўладу, якую я зусім не чакаў»

Эмір Егіпта Спроба Асада ад-Дзіна Шыркуха захапіць Александрыю ў 1167 годзе скончылася паражэннем ад аб'яднаных войскаў Фацімідаў і Амары I. Але ў наступным годзе крыжакі ўзяліся рабаваць свайго багатага саюзніка, і халіф аль-Адзідзі папрасіў у пісьме ў Нур ад-Дзіна абараніць мусульман Егіпта. У 1169 годзе Асад ад-Дзін Шыркух узяў Егіпет, пакараў смерцю Шэвара і прыняў тытул вялікага візіра. У тым жа годзе Шыркух памёр і, нягледзячы на тое, што Нур ад-Дзін абраў новага пераемніка, аль-Адзідзі прызначыў Саладзіна новым візірам.

Прычына, па якой шыіцкі халіф аль-Адзідзі абраў суніта Салаха ад-Дзіна, да гэтага часу няясная. Ібн аль-Асір сцвярджае, што халіф абраў яго пасля расказу дарадцаў, што «няма больш слабага і маладога» чым Салах ад-Дзін, і «ніхто з эміраў не падпарадкуецца і не служыць яму». Тым не менш, згодна з гэтай версіяй, пасля некаторых перагавораў, Салах ад-Дзін быў прыняты большасцю эміраў. Дарадцы аль-Адзідзі меркавалі такім чынам разбіць рады Зангідаў. У той жа час Аль-Вахрані пісаў, што Салах ад-Дзін быў абраны з-за рэпутацыі яго сям'і, за іх «велікадушнасць і вайсковы гонар». Імада ад-Дзін пісаў, што пасля жалобы па Шыркуху «меркаванні падзяліліся» і халіфы Зангідаз паставілі на Салаха ад-Дзіна і прымусілі халіфа «інвесціраваць у візіра». І хоць пазіцыі былі ўскладненыя канкурэнцыяй ісламскіх лідараў, асноўная частка сірыйскіх кіраўнікоў падтрымлівала Салаха ад-Дзіна за яго дасягненні ў егіпецкай экспедыцыі, у якой ён атрымаў вялікі ваенны вопыт.

Уступіўшы ў пасаду эміра 26 сакавіка 1169 года, Салах ад-Дзін «раскаяўся ў піцці віна і адвярнуўся ад легкадумнасці, звярнуўшыся да рэлігіі». Атрымаўшы самую вялікую ўладу і незалежнасць, чым калі-небудзь раней у сваёй кар'еры, ён сутыкаецца з праблемай адданасці паміж аль-Адзідзі і Нур ад-Дзінам. Апошні быў варожа настроены да прызначэння Салаха ад-Дзіна і, паводле чутак, казаў: «Як ён смее [Салах ад-Дзін] рабіць нешта без майго загаду?» Ён напісаў некалькі пісем Салаху ад-Дзіну, які апусціў іх, не адмаўляючыся ад сваёй вернасці да Нур ад-Дзіна.

У тым жа годзе група егіпецкіх салдат і эміраў паспрабавала забіць Салаха ад-Дзіна, але дзякуючы кіраўніку яго разведкі Алі бін Саф'яну быў арыштаваны і забіты галоўны змоўшчык — суданскі еўнух, кіраўнік палаца фацімідаў — Наджы Мутамін аль-Кхілафа. На наступны дзень 50000 суданцаў, для якіх Наджы быў прадстаўніком іх інтарэсаў у двары, паднялі бунт супраць Салаха ад-Дзіна. Да 23 жніўня паўстанне было задушана, пасля гэтага Салах ад-Дзін больш ніколі не сутыкаўся з пагрозай бунту ў Каіры.

Да канца 1169 года Салах ад-Дзін з падтрымкай Нур ад-Дзіна перамагае сілы крыжакоў і візантыйцаў паблізу Дум'ята. Пазней, вясной 1170 года, Нур ад-Дзін, па просьбе Салаха ад-Дзіна, адпраўляе яго бацьку ў Каір з заахвочваннямі ад Багдадскага халіфа аль-Мустадзі з роду Абасідаў, які спрабуе аказаць ціск на Салаха ад-Дзіна для хутчэйшага звяржэння свайго саперніка аль-Адзіда.

Пасля гэтага Салах ад-Дзін умацаваў сваю ўладу і суніцкі ўплыў у Егіпце, раздаўшы высокія пасады членам сваёй сям'і. Ён адкрыў у Каіры філіял Малікійскага мазхаба, што прывяло да памяншэння ўплыву Шафііцкага мазхаба з аль-Фустат.

Пасля ўстанаўлення сябе ў Егіпце, Салах ад-Дзін пачаў кампанію супраць крыжакоў, аблажыўшы Дарума (сучасны сектар Газа) у 1170 годзе. Амары I зняў гарнізон тампліераў з Газы для абароны Дарума, але Салах ад-Дзін адступіў ад Дарума і ўзяў Газу. Ён разбурыў горад за межамі крэпасці і забіў большасць яго жыхароў, пасля таго як яны адмовіліся здаць яму горад. Невядома калі менавіта, але ў тым-жа годзе, ён напаў і захапіў замак Эйлат, які прадстаўляў пагрозу для праходу мусульманскіх караблёў.

Султан Егіпта Са слоў Імада ад-Дзіна аль-Ісфахані, у чэрвені 1171 года Нур ад-Дзін напісаў мноства лістоў Салаху ад-Дзіну, у якіх патрабаваў усталявання халіфата Абасідаў у Егіпце. Апошні стараўся адмоўчвацца, баючыся адштурхнуць ад сябе шыіцкае насельніцтва і знаць. Праз два месяцы Салах ад-Дзін каардынуецца з Наждмам аль-Адзіна аль-Кабушані, шафіцкім факіхам, які быў у апазіцыі да шыіцкага праўлення ў краіне.

Калі к верасню 1171 года Аль-Адзідзі захварэў (і магчыма быў атручаны), ён папрасіў Салаха ад-Дзіна наведаць яго, з разлікам папрасіць яго паклапаціцца пра сваіх дзяцей. Салах ад-Дзін адмовіўся, баючыся страціць прыхільнасць Абасідаў, і, як кажуць, пазней вельмі шкадаваў, даведаўшыся аб яго намеры.

Аль-Адзідзі памёр 13 верасня і праз пяць дзён Салах ад-Дзін загадаў улему абвясціць перад пятнічнай малітвай імя аль-Мустадзі. Гэта азначала адхіленне шыіцкага халіфата ад улады. З гэтага часу Салах ад-Дзін правілаў Егіптам, хоць афіцыйна ён прадстаўляў на гэтай тэрыторыі эміра Нур ад-Дзіна, які прызнаваўся Багдадскім халіфам.

25 верасня 1171 года Салах ад-Дзін пакідае Каір, для таго, каб прыняць удзел у нападзе на Керак і Манрэаль (тэрыторыя сучаснай Іарданіі), замак Іерусалімскага каралеўства. Калі здавалася, што крэпасць ўжо гатовая здацца, Салах ад-Дзін даведваецца, што з боку Сірыі выступіў Нур ад-Дзін для ўдзелу ў аперацыі. Разумеючы, што калі ён сустрэнецца з ім асабіста, то больш не будзе кіраваць Егіптам, Салах ад-Дзін здымае свой лагер і вяртаецца ў Каір пад падставай распачатых хваляванняў у Егіпце. Гэты ўчынак павялічвае напружанасць у яго няпростых адносінах з Нур ад-Дзінам да такой ступені, што апошні збіраецца выступіць з войскам на Каір. Паслухаўшы свайго бацьку, Салах ад-Дзін піша ліст з выбачэннямі, але Нур ад-Дзін не прымае яго апраўданняў.