Ферга́нскі вілает () — адміністрацыйная адзінка тэрытарыяльнага падзелу Узбекістана. Размешчана ў паўднёвай частцы Ферганскай даліны. Плошча — каля 6 800 км². Колькасць насельніцтва складае прыкладна 3 317 000 чалавек.
Геаграфія Вілает знаходзіцца на ўсходзе краіны. На паўночным усходзе вілает мяжуе з Андыжанскім вілаетам, на паўночным захадзе — з Наманганскім вілаетам, на поўдні — з Таджыкістанам і Кыргызстанам. Плошча адзінкі складае 6 800 км².
Адміністрацыйны падзел thumb|350px|right|Адміністрацыйны падзел Ферганскага вілаета
Вілает падзелены на 15 туманаўLider.uz — Фергана Алтыярыкскі (1) — цэнтр Алтыарык Багдадскі (2) — цэнтр Багдад Бешарыкскі (3) — цэнтр г. Бешарык Бувайдзінскі (4) — цэнтр Ібрат Дангарынскі (5) — цэнтр Дангара Кувінскі (9) — цэнтр г. Кува Куштэпінскі (8) — цэнтр Лангар Рыштанскі (10) — цэнтр г. Рыштан Сохскі (11) — цэнтр Раван Ташлакскі (12) — цэнтр Ташлак Узбекістанскі (14) — цэнтр г. Яйпан Учкупрыкскі (13) — цэнтр Учкупрык Ферганскі (6) — цэнтр Вуадзіль Фуркацкі (7) — цэнтр Наўбахор Яз'яванскі (15) — цэнтр Яз'яван
і 4 гарады вілаецкага падпарадкавання: Фергана Каканд Маргілан Кувасай
Буйныя гарады — Фергана, Каканд, Маргілан, Кувасай, Кува, Рыштан, Яйпан, Бешарык.
Транспарт Праз вілает праходзіць чыгунка, якая злучае гарады вілаета з іншымі гарадамі Узбекістана, а таксама з Кыргызстанам і Таджыкістанам; аўтамабільныя магістралі злучаюць населеныя пункты вілаета паміж сабой населенымі пунктамі іншых вілаетаў Узбекістана, таксама маюцца аўтамагістралі, што злучаюць населеныя пункты вілаета з Кыргызстанам і Таджыкістанам. Існуюць аэрапорты.
Спасылкі
Катэгорыя:Вілаеты Узбекістана