Рованіемі () — горад і муніцыпалітэт у Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Лапі.

Пасля аб'яднання ў 2006 годзе з Рованіемінскім сельскім муніцыпалітэтам Рованіемі стаў дванаццатым па велічыні горадам Фінляндыі і найбуйнейшым па плошчы горадам Еўропы.

Геаграфія Горад Рованіемі размешчаны за 8 км на поўдзень ад палярнага круга, у месцы зліцця дзвюх буйных паўночных рэк — Оўнас'ёкі і Кеміёкі. Адлегласць да Хельсінкі — 800 км, да Санкт-Пецярбурга — 1025 км. Рованіемі — самы вялікі горад у Еўропе па плошчы, 8016 квадратных кіламетраў, з-за ўключэння ў горад навакольных тэрыторый.

Клімат умераны. Снежнае покрыва ляжыць у сярэднім 180 сутак у год (лістапад-красавік). Сярэдняя тэмпература студзеня — -11,8 °C (абсалютны мінімум — -45,3 °C), ліпеня — +15,2 °C (абсалютны максімум — + 30,6 °C). Сярэднегадавая тэмпература — +0,6 °C.

З верасня па сакавік у наваколлях горада можна назіраць палярнае ззянне.

Гісторыя left|180px|thumb|Герб Рованіемі ў 1930—2005 гадах Найстаражытнае паселішча на месцы сучаснага горада датуецца XI стагоддзем. Першы пісьмовы ўспамін пра Рованіемі датуецца 1453 годам. Назва паселішча паходзіць ад саамскага «roavve», што азначае залесены ўзгорак.

З моманту заснавання Рованіемі хутка развіваўся і стаў гандлёвым і адукацыйным цэнтрам рэгіёна. У пачатку XIX стагоддзя горад атрымаў дадатковы імпульс да развіцця ў сувязі з павелічэннем цікавасці да лапландскіх прыродных багаццяў. Новых перасяленцаў прыцягвалі буйныя лесараспрацоўкі і лесасплавы. «Залатая ліхаманка» стала прычынай яшчэ большай цікавасці да горада. У выніку Рованіемі стаў буйным эканамічным цэнтрам губерні.

У 1944 годзе падчас Лапландскай вайны горад быў амаль дашчэнту разбураны нямецкімі войскамі пад камандаваннем Л. Рэндуліча, аднак пасля заканчэння вайны быў адноўлены. У 1960 годзе Рованіемі атрымаў статус горада. У 1970 годзе горад стаў месцам правядзення VI Зімовай Універсіяды.

Адукацыя Лапландскі ўніверсітэт Гарады-пабрацімы Мурманск, Расія (1962) Нарвік, Нарвегія Кіруна, Швецыя Харбін, Кітай

Спасылкі

Афіцыйны сайт Рованіемі

Катэгорыя:Лапландыя Катэгорыя:Гарады Фінляндыі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1960 годзе