Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка (БНСР; , , ) — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1920-24 гадах. Утворана на тэрыторыі Бухарскага эмірата ў выніку паўстання 2 верасня 1920 года, падтрыманага Чырвонай Арміяй. 14 верасня сфарміраваны вышэйшыя органы ўлады — Усебухарскі рэўкам і Савет народных назіраў (камісараў). 8 кастрычніка на 1-м Усебухарскім курултаі народных прадстаўнікоў абвешчана БНСР. 4 сакавіка 1921 года паміж РСФСР і БНСР падпісаны саюзны дагавор і эканамічнае пагадненне. Канстытуцыя БНСР ад 1921 года заканадаўча замацавала пераход улады ў рукі Саветаў народных дэпутатаў; яе адметная рыса — прызнанне права прыватнай уласнасці на зямлю і асноўныя прылады працы. У 1920-23 гадоў на тэрыторыі БНСР разгарнуўся антысавецкі супраціў, пад кантролем басмацтва знаходзілася значная частка тэрыторыі рэспублікі. 19 верасня 1924 года БНСР пераўтворана ў Бухарскую ССР, ліквідаваную 24 кастрычніка 1924 года. Яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Узбекскай ССР, Туркменскай ССР і Таджыкскай ССР.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія дзяржаўныя ўтварэнні часоў Грамадзянскай вайны ў Расіі * Катэгорыя:Гісторыя Бухары Катэгорыя:Бухарскае ханства Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Узбекістана Катэгорыя:Гісторыя Таджыкістана Катэгорыя:Гісторыя Туркменістана Катэгорыя:Савецкія рэспублікі