Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у аг. Нарач Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
Першы ўспамін пра праваслаўную царкву ў Нарачы адносіцца да 1582 года. У 1866 годзе з-за трухлявасці будынка царкву нават збіраліся зачыніць, але ўсёж-ткі ў 1877 годзе пачалося будаўніцтва новага храма з цэглы. На пачатку 1882 года царква ў Нарачы была асвечана. У час Першай сусветнай вайны немцы гаспадарылі ў Нарачы з 15 па 29 верасня 1915 г. Памяшканне царквы яны выкарыстоўвалі для ўтрымання палонных і параненых, пры тым маёмасць храма захавалася. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у пачатку 1960-ых гадоў царква была зачынена і ператворана ў склад калгаса. Вярнулі будынак вернікам у маі 1990 г. і наноў асвечана мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам 15 жніўня 1992 года.
Святары ? — 1885 Іосіф Родзевіч 1885—1889 Іван Лечыцкі 1889—1933 і ў час нямецкай акупацыі Другой сусветнай вайны Павел Іларыёнавіч Сасноўскі 1933—1935 Уладзімір Сіняўскі 1935—1938 Аляксандр Міхалевіч
1938—1941 Ювеналій Кубенскі пасляваенны час да пачатку 1960-ых гг. Жалабковіч 1990—1996 Барыс Гулецкі 1996—2003 Ігар Віктаравіч Прылепскі 2003—2016 Вячаслаў Пяшко О настоятеле храма иерее Вячеславе Адамовиче Пешко // 21.by 2016 — Фёдар Кукс
Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя кананічная чатырохчасткавая: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда пад канічным дахам. Шатровыя пакрыцці двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы і кубападобнага асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных шыях. Галоўны ўваход аформлены масіўным арачным парталам, бакавыя — арачнымі нішамі. Атынкаваныя фасады расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі кілепадобнымі ліштвамі. Аб’ёмы акаймаваны прафіляванымі карнізамі з сухарыкамі, вуглавымі шырокімі лапаткамі, белізна якіх кантрастна вылучаецца на паліхромным фоне шліфаванай бутавай муроўкі сцен, якая ўзбагачана мазаічнай кладкай швоў дробным шчэбнем.
Інтэр’ер Унутры памяшканні аб’яднаны шырокімі прасветамі. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з’яўляецца драўляны двух’ярусны іканастас, дэкарыраваны накладной разьбой. Царскія вароты выкананы скразной расліннай разьбой з абразамі-таблеткамі евангелістаў.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Іліі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Нарач (Вілейскі раён)