Біруса́ () — рака ў Расіі. Зліццём з ракой Уда (Чуна) утварае раку Тасееву — прыток Ангары (басейн Енісея). Працякае па тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Краснаярскага края.

Агульная працягласць ракі складае 1012 км, плошча басейна — 55 800 км². Шырыня ў вусці — 170 метраў, глыбіня — 4,5 метра, хуткасць цячэння — 1,4 м/с. рака бярэ пачатак ва Усходнім Саяне. Працякае па па паўднёва-заходняй частцы Сярэднесібірскага пласкагор’я. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое, у басейне каля 300 азёраў. Ледастаў кастрычніка — лістапада да канца красавіка — пачатка мая. Рака суднаходная ў сярэднім цячэнні.

На рацэ горад Бірусінск.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Тасеевай Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края