Курэ́йка (, таксама вядомая як Люма, Нума) — рака ў Краснаярскім краі Расіі, правы прыток ракі Енісей.

Даўжыня ракі 888 км, плошча вадазборнага басейна 44 700 км², расход вады ў вусці каля 700 м³/с.

Выток ракі знаходзіцца на схілах плато Путарана, далей яна цячэ на поўнач па тэрыторыі Краснаярскага края, працякаючы праз азёры Ядун і Анама. Пасля ўпадзення ў яе ракі Якталі, Курэйка паварочвае на паўднёвы захад і цячэ да Енісея праз возера Дзюпкун. Шырыня ракі ў раёне вусця — каля 1 км.

За 101 км ад упадзення ракі ў Енісей размешчана Курэйская ГЭС і пасёлак гідрабудаўнікоў Светлагорск.

Літаратура

Спасылкі

Виноградова Н. Н. Курейка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Прытокі Енісея Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края