Алег Сяргеевіч Пафераў (нар. 2 жніўня 1949) — беларускі дзяржаўны, ваенны і дыпламатычны дзеяч. Былы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венесуэле і па сумяшчальніцтве ў Балівіі і Эквадоры. Генерал-лейтэнантМинск помог Каракаса создать систему ПВО, но не может добиться оплаты .

Біяграфія Нарадзіўся 2 жніўня 1949 года ў г. Ленгеры Чымкенцкай вобласці Казахскай ССР. Па нацыянальнасці беларус. У 1969 годзе з адзнакай скончыў Горкаўскае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, а ў 1977 годзе — Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію супрацьпаветранай абароны. У 1999 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

З 1966 па 2006 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь на розных камандных і інжынерных пасадах. З 2001 года па 2006 год з’яўляўся камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі. Пазней звольнены з арміі па ўзросце.

Указамі прэзідэнта Беларусі ад 5 снежня 2007 года №618 і 686 стаў упаўнаважаным па вядзенні перамоў па праекце пагадненняў аб супрацоўніцтве ў інтарэсах стварэння адзінай сістэмы СПА і сістэмы радыёэлектроннай барацьбы Венесуэлы, а таксама аб знаходжанні на яе тэрыторыі беларускіх вайскоўцаўПолетели шапки военных и пограничников. Пасля заключэння дагавораў, з 2008 годаБеларусь — Венесуэла: тайны политического альянса, з’яўляўся кіраўніком групы беларускіх вайсковых саветнікаў пры Узброеных сілах Венесуэлы.

Адначасова ў 2006—2011 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Далей па 2012 год быў галоўным экспертам па знешнеэканамічных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт».

31 ліпеня таго ж года прызначаны паслом у Венесуэле. 23 студзеня 2013 года акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Эквадоры, а 31 мая — у Балівіі.

Займаў пасаду пасла ў Эквадоры па сумяшчальніцтве да 2014 годаУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 2 мая 2014 г. № 197, пасады пасла ў Венесуэле і па сумяшчальніцтве ў Балівіі — да 2020 годаУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 25 июня 2020 г. № 239.

Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» III ступені, ордэнам Пашаны і 20-ю медалямі.

Спасылкі Біяграфія А. С. Паферава на сайце Цэнтра ваенна-палітычных даследванняў

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» Катэгорыя:Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь) Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Венесуэле Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Балівіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Эквадоры Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Кандыдаты ваенных навук