Алена Уладзіміраўна Шамаль (, с. Цеменічы, , РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія Нарадзілася 8 мая 1973 года ў с. Цеменічы Бранскага раёна (РСФСР).

Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ордэна Дружбы народаў інстытут, урач-лячэбнік; клінічную ардынатуру па спецыяльнасці «Тэрапія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь по спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».

Працавала ўрачом-педыятрам медыка-санітарнай часці вытворчага аб'яднання «Бабруйскшына»; намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы здароўя «Бабруйская цэнтральная бальніца».

З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё Замужам, мае дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання