F10 — гэта шостае пакаленне BMW «пятай» серыі, якое было прадстаўлена 23 лістапада 2009 і выпускаўся з 2010 па 2017 год. Варыянт з кузавам універсал (Touring) мае пазначэнне F11, а ліфтбэк — F07. Гэта пакаленне прыйшло на змену кузавам BMW E60/BMW E61.
Мадэльны шэраг
520i (2011) — 2,0 л, L4 Twin Scroll Turbo, 184 к.с.; 520i/520i xDrive (2011) — 2,0 л, L4 Twin Scroll Turbo, 245 к.с.; 523i (2010) — 3,0 л, L6, 204 к.с.; 528i (2010) — 3,0 л, L6, 258 к.с.; 530i (2011) — 3.0 л, L6, 272 к.с.; 535i/535i xDrive (2010) — 3,0 л, L6 Twin Scroll Turbo, 306 к.с.; 550i/550i xDrive (2010) — 4,4 л, V8 Biturbo, 408 к.с.; 550i/550i xDrive (2013) — 4,4 л, V8 Biturbo, 450 к.с.;
518d (2013) — 2,0 л, L4 Turbo, 143 к.с.; 518d (2014) — 2,0 л, L4 Turbo, 150 к.с.; 520d/520d xDrive (2010) — 2,0 л, L4 Turbo, 184 к.с.; 520d (2011) — 2,0 л, L4 Turbo, 184 к.с.; 520d/520d xDrive (2014) — 2,0 л, L4 Turbo, 190 к.с.; 525d (2010) — 3,0 л, L6 Turbo, 204 к.с.; 525d/525d xDrive (2011) — 2,0 л, L4 Biturbo, 218 к.с.; 530d (2010) — 3,0 л, L6 Turbo, 245 к.с.; 530d/530d xDrive (2011) — 3,0 л, L6 Turbo, 258 к.с.; 535d (2010) — 3,0 л, L6 Biturbo, 299 к.с.; 535d xDrive (2011) — 3,0 л, L6 Biturbo, 313 к.с.;
M550d xDrive (2012) — 3,0 л, L6 Turbo trzystopnioweі), 381 к.с.; M5 (2011) — 4,4 л, V8 Biturbo, 560 к.с.; M5 Competition (2013) — 4,4 л, V8 Biturbo, 575 к.с.; M5 «30 Jahre M5» (2014) — 4,4 л, V8 Biturbo, 600 к.с.;
BMW ActiveHybrid 5 На міжнародным аўтамабільным салоне 2010 года ў Жэневе BMW прадставіла канцэптуальны гібрыд BMW Concept 5 Series ActiveHybridThe new BMW Concept 5 Series ActiveHybrid // press.bmwgroup.com . У канцэпце былі рэалізаваны магчымасці загадзя падладжвацца пад будучы рэжым кіравання, выкарыстоўваючы дадзеныя бартавых сістэм і навігатара. На спуску блок кіравання можа заглушыць рухавік і задзейнічаць электраматор для зарадкі акумулятараў, выкарыстоўваючы сістэму тармажэння. Канцэптуальны гібрыд у сярэднім на 10 % эканамічней BMW 535i.
Серыйная мадэль ActiveHybrid 5 была прадстаўлена ў верасні 2011 годаIntelligence breeds efficiency:The BMW ActiveHybrid 5. // press.bmwgroup.com . Аўтамабіль пабудаваны на базе 535i і мае бензінавы трохлітровы радны бі-турба рухавік (306 к.с., 400 Нм) і электраматор (55 к.с., 210 Нм). Агулам магутнасць сілавой устаноўкі складае 340 к.с., велічыня крутоўнага моманту дасягае 480 Нм. Цяга перадаецца на заднія колы праз васьміступеньчатую каробку перадач. Электраматор інтэграваны ў адзіны вузел з аўтаматычнай трансмісіяй і злучаны з рухавіком асобным счапленнем. Літый-іённы акумулятар, які складаецца з 96 ячэек, мае ёмістасць 1,35 кВт·г; размешчаны за заднімі сядзеннямі. На энергіі батарэй аўтамабіль можа праехаць каля 4-5 кіламетраў з хуткасцю не вышэй 35 км/г.
Аб’ём багажнага аддзялення з-за акумулятарнай батарэі скараціўся да 375 літраў (на 165 літраў менш, чым у звычайнага седана), а спінка задняй канапы не складваецца і не мае люка для рэчаў вялікай даўжыні.
Тэхнічныя асаблівасці У параўнанні з папярэдняй мадэллю ў F10 унесена мноства ўдасканаленняў. У прыватнасці, у пярэдняй падвесцы цяпер прымяняюцца здвоеныя папярочныя рычагі (падобная канструкцыя выкарыстоўваюцца на BMW 7-й серыі), задняя падвеска шматрычагавая.
Станам на сярэдзіну 2012 года гэтая мадэль у СНД прапануецца з васьмю варыянтамі рухавікоў. Бензінавыя рухавікі ўключаюць у сябе 4.4-літровы V8 твін-турба рухавік N63, 3-х літровы турбіраваны рухавік N55, і два варыянты 2-х літровых рухавікоў N20 рознай магутнасці. Усе бензінавыя рухавікі маюць непасрэдны ўпырск паліва.
Дызельныя рухавікі прапануюцца ў чатырох разнавіднасцях — два 3-х літровых радных шасціцыліндравых матора N57 рознай магутнасці і двухлітровы радны чатырохцыліндравы рухавік N47 у дзвюх мадыфікацыях. Каробкі перадач прапануюцца ў двух варыянтах — шасціступеньчатая механічная каробка альбо васьміступеньчатай аўтаматычнай ZF 8HP.
Дызайн Экстэр’ер машыны быў распрацаваны Яцэкам Фроліхам. Аўтамабіль выкананы ў новым карпаратыўным стылі BMW — цяпер «пяцёрка» нагадвае сваім дызайнам BMW 7-й серыі ў кузаве F01/F02 або рэстайлінгавую BMW 3-й серыі. Знеше аўтамабіль стаў больш традыцыйна падобны на аўтамабілі BMW у параўнанні з E60. Таксама ў параўнанні з папярэднім пакаленнем кузаў F10 павялічыўся на 58 мм у даўжыню і на 14 мм у шырыню (што нядзіўна, улічваючы, што аўтамабіль пабудаваны на платформе BMW 7 серыі F01), але пры гэтым стаў на 18 мм ніжэй.
Бяспека Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2010 годзе:
Спасылкі Афіцыйны сайт BMW Używane BMW serii 5 F10. Zalety, wady i typowe usterki // motofakty.pl Парень со странностями. Знакомимся с гибридной «пятеркой» BMW // motor.ru
F10 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Седаны