Васюга́н () — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Каргасоцкага раёна Томскай вобласці, левы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 1082 км. Плошча яго вадазборнага басейна — 61 800 км². Сярэднегадавы сцёк 327,64 м³/c. Аб’ём гадавога сцёку 10,889Сурков В. В. Васюган // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў балотах Васюгання. Рака мае раўнінны характар, басейн Васюгана моцна забалочаны. Вядомая дзякуючы найбуйнейшым у свеце скопішчам балот і распрацаваным радовішчам нафты і газу. У басейне ракі больш за 49 000 азёр. У Об упадае некалькім рукавамі. Вусцем лічыцца больш доўгі левы рукаў за 11 км ніжэй пасёлка Каргасок. Рака суднаходная на адлегласці 886 (593Государственный водный реестр РФ) км ад вусця.

Прытокі: Пыхтыне-Ігай, Елізараўка, Старыца, Гарчак, Кын, Кузыр, Глухая, Храмая, Ягыл-Ях, Кельват, Налімная, Катыльга, Махня, Яршоўка, Мартынаўка, Тунгуска, Кагальтура, Зімняя, Качарма, Чыжапка, Сільга і іншыя рэкі і ручаі.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Васюган // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Томскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Обі