Алякса́ндр Трафі́мавіч Кічка́йла (нар. ) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Магілёўскага аблвыканкама. Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці (2009), заслужаны будаўнік БССР, кандыдат тэхнічных навук (1975).

Біяграфія

Ажыццяўляў кіраванне будаўніцтвам мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць, у 1971 годзе пасля яго адчынення па асабістаму запрашэнню П. М. Машэрава пераехаў у Мінск і стаў старшынёй міжкалгасных будаўнічых арганізацый. Пры яго ўдзеле былі пабудаваны аграпрамышленыя комплексы «Белавежскі», «Астрамечава», «Заходні», «Жамчужны».

У 1987—1989 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля быў зноў пераведзены у Мінск на пасаду намесніка старшыні Савета Міністраў БССР, курыраваў пытанні ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

У 1991—1992 гадах быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнайРэферэндум-1995. Антыгероі беларускай мовы .

Спасылкі

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання