Уладзімір Пятровіч Кёпен (, , , Санкт-Пецярбург — 22 чэрвеня 1940, Грац) — нямецка-рускі географ, метэаролаг, кліматолаг і батанік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і навукоўца-этнографа Пятра Іванавіча Кёпена ў Санкт-Пецярбургу. Малодшы брат акадэміка Фёдара Пятровіча Кёпена. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце і ва ўніверсітэтах Гайдэльберга і Лейпцыга, дзе ў 1870 годзе абараніў дысертацыю.
З 1872 па 1875 год працаваў Галоўнай геафізічнай абсерваторыі, сакратаром метэаралагічнай камісіі Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства, затым паступіў на службу ў германскую марскую абсерваторыю ў Гамбургу (), дзе працаваў да 1919 года.
Працы «Über die Abhängigkeit des klimatischen Charakters der Winde von ihrem Ursprunge» («Repert. für Meteorologie», том IV); «Tägliche Perioden der Windgeschwindigkeit» (там жа, 1879); «Wolken Atlas» (Гамбург, 1890); «Klimalehre» (Лейпцыг, 1906); «Maritime Meteorologie» (1909).
Яго праца «Geographisches System der Klimate» (1936), у якой ён распрацаваў аб’ектыўную класіфікацыю клімату на зямлі, дагэтуль мае вялікае значэнне.
Гл. таксама Класіфікацыя кліматаў Кёпена
Спасылкі
Рускі біяграфічны слоўнік
Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года Катэгорыя:Географы Германіі Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Метэаролагі Германіі