Іосіф Іванавіч Дзякаў ( — ) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Іосіф Дзякаў нарадзіўся 22 сакавіка, па новаму стылю — года ў Гомелі. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922 годзе скончыў пяхотную школу імя СНК БССР. У 1939 годзе скончыў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу, пасля чаго працаваў у Бярозаўскім райкаме ВКП(б) Брэсцкай вобласці. У студзені 1942 года Дзякаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Заходнім, Цэнтральным, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах. У 1943 годзе скончыў курсы палітсаставу Заходняга фронту. Да чэрвеня 1944 года старшы лейтэнант Дзякаў быў парторгам батальёна 494-а стралковага палка 174-й стралковай дывізіі 31-й арміі 3-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Беларускай ССР.
23 чэрвеня 1944 года ў баі за вышыню ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Дзякаў, павёўшы за сабой байцоў, уварваўся ў варожую траншэю, знішчыўшы ў рукапашнай схватцы 15 салдат і афіцэраў ворага, а таксама падарваў гранатай варожы кулямёт. 15 ліпеня 1944 у ходзе баёў за вызваленне Гродна Дзякаў, замяніўшы сабой камандзіра роты, які быў паранены, павёў сваіх байцоў у атаку, асабіста знішчыўшы каля 80 салдат і афіцэраў ворага.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Іосіф Дзякаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і Медаля «Залатая Зорка» за нумарам 6502.
У 1945 годзе ў званні старшага лейтэнанта Дзякаў быў звольнены ў запас. Жыў у Гомелі, знаходзіўся на партыйнай рабоце. Памер 11 студзеня 1984 года, пахаваны ў Гомелі.
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
Памяць
Стэла ў гонар І. І. Дзякава ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).
Крыніцы
Літаратура
Навечно в сердце народном, 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Гомелі