Polyommatus bellargus — дзённы матылёк сямейства блакітніц.

Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла — 14-18 мм.

Жыве на лугах паблізу выхадаў вапнякоў. Развіваюцца два пакаленні ў год. У Заходняй Еўропе лёт матылькоў у маі-чэрвені і ў ліпені-верасні. Кармавымі аб’ектамі вусеняў служаць расліны сямейства бабовых.

Распаўсюджанне Сярэдняя паласа і поўдзень Еўропы, Крым, Каўказ да Ірака і Ірана.

Катэгорыя:Блакітніцы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі