Хвастатка дубовая (Satyrium ilicis) — дзённы матылёк з сямейства блакітніц.

Біялагічнае апісанне

Крылы 28-35 мм. Верх чорна-буры з рудай плямай ля хвосціка, у самак вялікая вохрава-жоўтая пляма ля знешняй часткі пярэдняга крыла. Белая палоска на сподзе задняга крыла ўтварае ламаную лінію, так што літара W атрымліваецца моцна расцягнутай.

Лёт у чэрвені—жніўні.

Арэал і экалогія

Арэал — сярэдняя паласа, поўдзень. Вусені жывуць на дубе і падубе.

Катэгорыя:Блакітніцы Катэгорыя:Насякомыя Еўропы