Расійская Імператарская археалагічная камісія — цэнтральная археалагічная ўстанова Расійскай імперыі ў 1859 — 1919 гг.
Гісторыя Археалагічнай камісіі Заснавана 2 лютага 1859 г. па прадстаўленні графа С. Р. Строганава на аснове Камісіі для расследавання старажытнасцей (якая існавала з 1850 г. пад старшынствам Л. А. Пяроўскага), і падпарадкоўвалася Міністэрству Імператарскага двара і надзелаў. З 1889 г. дазваляла і кантралявала раскопкі на дзяржаўных, гарадскіх і сялянскіх землях (на памешчыцкія землі яе правы не пашыраліся). Праводзіла вялікую работу па зборы помнікаў старажытнасці, іх ахове і рэстаўрацыі, у т. л. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў.
У 1918 рэарганізавана, пасля ліквідацыі яе функцы і перададзена Расійскай (з 1926 г. Дзяржаўнай) акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры, з 1959 г. Інстытут археалогіі АН СССР, з 1991 г. Інстытуту гісторыі матэрыяльнай культуры РАН.
Выданні Археалагічнай камісіі «Отчёты Императорской Археологической Комиссии» (выходзілі штогодна у 1862—1918 гадах з сведкамі за 1859—1913/15 гады «Известия Императорской Археологической Комиссии» (1901—1918) «Материалы по археологии России» (37 тамоў, 1866—1918) Мечети Самарканда розныя археалагічныя зборнікі
Старшыні камісіі С. Р. Строганаў (1859—1882) А. А. Васільчыкаў (1882—1886) А. А. Бобрынскі (1886—1917)
Літаратура Личный состав Императорской Археологической комиссии. — СПб., 1913. Императорская Археологическая комиссия (1859—1917) = The Imperial Archeological commission: у истоков отечественной археологии и охраны культурного наследия: к 150-летию со дня основания / [М. В. Медведева и др.]; РАН, Ин-т истории материальной культуры; науч. ред.-сост. А. Е. Мусин; под общ. ред. Е. Н. Носова. - СПб.: Дмитрий Буланин, 2009. — 1183, с. Археалагічная камісія // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, c. — С. 44. — ISBN 978-985-11-0353-5.
Спасылкі Ансберг О. Н. Археологическая комиссия // Энциклопедия «Санкт-Петербург»
Катэгорыя:Археалогія ў Расіі Катэгорыя:Археалагічныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1859 годзе