Захо́даўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Заходы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Заходскі сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Заходы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Залатушскага (Залатухскага) сельсавета.

26 верасня 2006 года Дуброўскі сельсавет Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці перайменаваны ў Заходаўскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ЗаходыРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . 27 лютага 2015 года скасаваны пасёлак НовасвятоеРешение Речицкого районного Совета депутатов от 27 февраля 2015 г. № 46 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 787 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,6 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 2,7 % — цыганы; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 486 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2006 годзе