BMW i3 — электрычны і гібрыдны хэтчбек нямецкай маркі BMW.
Гісторыя thumb|left|Канцэпт-кар BMW i3. Франкфурцкі аўтасалон, 2011 BMW i3 з’яўляецца часткай «Праекта i», для рэалізацыі якога створаны новы брэнд BMW i. Канцэпт-кар i3 быў прадстаўлены ў 2011 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне. Прататып BMW i3 быў прадэманстраваны спецыялістамі BMW у падчас летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане. Серыйная версія была прадстаўлена ў канцы чэрвеня 2013 адначасова ў трох гарадах — Нью-Ёрку, Лондане і Пекіне.
BMW i3 запусцілі ў масавую вытворчасць у верасні 2013 годзе з пастаўкамі на некалькіх рынках свету пачынаючы з лістапада 2013 года.
26 кастрычніка 2017 года на заводзе Лейпцыгу быў выраблены 100-тысячны BMW i3.
15 кастрычніка 2020 года быў выраблены 200-тысячны аўтамабіль. Юбілейным стаў аўтамабіль у версіі i3S колеру Fluid Black Metallic з уточкамі BMW i Blue.
У 2021 годзе была скончана вытворчасць для рынка ЗША. У ліпені 2022 года вытворчасць BMW i3 на заводзе ў Лейпцыгу была завершана. Агулам за дзевяць гадоў было выраблена 250 000 асобнікаў.
На рынку КНР вытворца паўторна выкарыстаў назву i3 для электрычнай версіі 3-й серыі.
Дызайн i3 камплектуецца электрарухавіком магутнасцю 168 к. с. і круцільным момантам 250 Нм, які перадае круцільны момант праз рэдуктар на заднія колы. Максімальная хуткасць аўтамабіля абмежаваная 150 км/г, ад 0 да 100 км/г аўтамабіль разганяецца за 7,2 секунды (7,9 ў версіі i3 RangeExtender). Сярэдні расход энергіі ў цыкле руху складае 12,9 кВт на 100 км. Сярэдні расход паліва ў версіі i3 RangeExtender на 100 км прабегу складае 0,6 літра. Аўтамабіль здольны праехаць прыкладна ад 130 да 160 км, з сістэмай «Eco Pro +» — каля 200 км (У такім рэжыме аўто выключае сістэму кандыцыяніравання і абмяжоўвае максімальную хуткасць на адзначцы 90 км/г.). У версіі i3 RangeExtender прысутнічае 2-х цыліндравы, 650 кубовый рухавік магутнасцю 34 к. с., які зараджае батарэі, тым самым павялічваючы запас ходу ў 300-340 км. прабегу.
Пасажырская капсула аўтамабіля выраблена з вугляпластыку, а ў канструкцыі выкарыстаны лёгкія магніевыя сплавы. Вонкавыя панэлі выраблены з пластыка.
i3 стаў першым серыйным аўтамабілем BMW з нулявым узроўнем выкідаў з электрычнай трансмісіяй. На еўрапейскім рынку яго кошт пачынаўся з €34 950 ($46 400).
Кампанія BMW прапануе 4 варыянты афармлення салона — Atelier, Loft, Lodge і Suite.
Памер колавых дыскаў — 155/70 R19.
Багажнік аб'ёмам у 260 літраў можна павялічыць, склаўшы заднія сядзенні, і пры гэтым атрымаць 1100 літраў.
Бяспека У 2013 годзе BMW i3 атрымаў чатыры зоркі ў тэсце Euro NCAP:
Продажы Продажы ў Беларусі пачаліся ў красавіку 2018 года.
Год Беларусь 2018 1 2019 3 2020 4
Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2020-х i3 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрамабілі Катэгорыя:Гібрыдныя аўтамабілі