Holothuriidae — сямейства галатурый.

Holothuriidae маюць тоўстыя мясістыя целы і некалькі радаў амбулакральных ножак, якія выкарыстоўваюцца для перамяшчэння і для ўтрымання на субстраце. Цела часта пакрыта тупымі выступамі, вядомых як сасцы. Многія з членаў гэтага сямейства здольныя выкідваць з клаакі масу ліпкіх нітак, вядомых як кюўеравы органы, каб адцягнуць драпежнікаў, або выкінуць адтуль уласны кішачнік.

Прадстаўнікі гэтага сямейства жывуць у нізкіх і сярэдніх шыротах усіх акіянаў свету. Яны часта жывуць у каралавых рыфах і бліжэйшых пясчаных грунтах, і толькі нешматлікія з іх сустракаюцца ў больш глыбокіх водах. У Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне яны часта вельмі шматлікія на каралавых рыфах. Большасць відаў дэтрытафагіKerr, A. M., et al. (2005). Molecular phylogeny of coral-reef sea cucumbers (Holothuriidae: Aspidochirotida) based on 16S mitochondrial ribosomal DNA sequence. Marine Biotechnology 7(1), 53-60..

Некаторыя прадстаўнікі сямейства ўжываюцца ў ежу пад назвай «трэпангі»Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 642. — 100 000 экз..

Роды Гэта другое па велічыні сямейства галатурый, якое ўключае каля 185 відаў: Actinopyga Bronn, 1860 — 19 відаў Bohadschia Jaeger, 1833 — 12 відаў Holothuria Linnaeus, 1767 — 160 відаў Labidodemas Selenka, 1867 — 8 відаў Pearsonothuria Levin in Levin, Kalinin & Stonik, 1984 — 1 від

Катэгорыя:Сямействы ігласкурых