BMW X4 (код кузава F26) — люксавы кампактны красовер Баварскага аўтамабільнага завода. Быў прадстаўлены 28 сакавіка 2014 года на Нью-Ёркскім аўтасалоне. У продаж паступіў вясной 2014 года.
Прататып Канцэпт-кар BMW X4 Concept быў прадстаўлены на Шанхайскім аўтасалоне ў 2013 годзе.
Кузаў BMW X4 заснаваны на BMW X3, але толькі трохі яго нагадвае. Ад BMW X3 пярэдняя частка X4 адрозніваецца фарамі і больш буйнымі паветразаборнікамі.
Інтэр’ер і абсталяванне У інтэр’еры многае засталося ад X3, але ёсць і адрозненні, напрыклад, у вадзіцельскім і заднім сядзеннях. X4 абсталяваны радыё, кантролерам iDrive, цэнтральным дысплеем, спартыўным рулявым колам, апцыянальна даступныя святлодыёдныя фары, навігацыйная сістэма, праекцыйны дысплей. Таксама, да опцый для BMW X4 адносяцца сістэма маніторынгу сляпых зон, функцыі падагрэву пярэдніх, задніх сядзенняў і руля. Акустычная сістэма Harman Kardon стандартная для мадэляў M40i і, платная — для xDrive28i.
Вытворца прапануе магчымасць індывідуалізацыі BMW X4 з дапамогай пакетаў M Sport або xLine. Першы прадстаўляе: выбар спецыяльнага колеру, вялікія колы, спартыўныя сядзенні і руль спартыўнага тыпу. XLine прадугледжвае таксама візуальныя змены і дадае: 19-цалёвыя колы і глянцавыя выгібы. Аб'ём багажнага аддзялення - 500 л, што на 50 л менш, чым у Х3. Склаўшы заднія сядзенні, можна атрымаць 1400 л вольнай прасторы для багажу.Как мы тестировали BMW X4 2017
Галерэя
Спасылкі Мадэль на афіцыйным сайце BMW
Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х X4 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Поўнапрывадныя аўтамабілі