Красны Кут () — горад (з 1966) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснакуцкага раёна Саратаўскай вобласці. Заснаваны ў 1837 годзе. Горад размешчаны ў Заволжы, на правым беразе ракі Еруслан (прыток Волгі), за 117 км на паўднёвы ўсход ад Саратава. Насельніцтва

Эканоміка У горадзе размешчаныя заводы: арматурны, электрамеханічны, малаказавод, харчакамбінат, завод па перапрацоўцы насення сорга, элеватар, птушкакамбінат. У горадзе базуюцца некалькі перасоўных механізаваных калон (ПМК). Чыгуначны вузел.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Эдуард Барысавіч Зарыцкі — беларускі кампазітар Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц Леанід Сямёнавіч Фірысанаў — савецкі беларускі партыйны, дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч

Катэгорыя:Гарады Саратаўскай вобласці