Грыгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыем XIII узамен старога юліянскага. Злічэнне было перасунута на 10 сутак наперад (наступным днём пасля 4 кастрычніка 1582 года стала 15 кастрычніка 1582 года), каб улічыць хібнасць, якая назбіралася ў Юліянскім календары. У грыгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, які складаецца з першых дзвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розніцца ад старога стылю). Адставанне грыгарыянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.

У грыгарыянскім календары працягласць трапічнага году прымаецца роўнай 365,2425 суткам. Працягласць невысакоснага году — 365 сутак, высакоснага — 366. Памылка ў адны суткі накопліваецца прыкладна за 3200 год (у юліянскім — за 128 год).

Размеркаванне высакосных гадоў У адрозненне ад Юліянскага календара, у Грыгарыянскім высакосныя гады размяркоўваюцца іншым чынам: Кожны год, нумар якога кратны 4, — высакосны. Кожны год, нумар якога кратны 100, — не высакосны. Кожны год, нумар якога кратны 400, — высакосны.

У выніку сярэдняя працягласць года складае 365,2425 дзён:

Месяцы №Месяцлічба дзён1Студзень312Лютыгод звычайны 28, год высакосны 293Сакавік314Красавік305Май316Чэрвень307Ліпень318Жнівень319Верасень3010Кастрычнік3111Лістапад3012Снежань31Разам 365 (высакосны 366)

Разыходжанне Юліянскага і Грыгарыянскага календароў З цягам часу ў Юліянскім календары накопліваецца значна большая памылка — адны суткі за 128 гадоў. Адсюль разыходжанне ў каляндарных датах: СтагоддзеДзёнПерыяд (па грыгарыянскім календары)XIV88 сакавіка 1300 — 8 сакавіка 1400XV99 сакавіка 1400 — 9 сакавіка 1500XVI і XVII1010 сакавіка 1500 — 10 сакавіка 1700XVIII1111 сакавіка 1700 — 11 сакавіка 1800XIX1212 сакавіка 1800 — 12 сакавіка 1900XX і XXI1313 сакавіка 1900 — 13 сакавіка 2100XXII1414 сакавіка 2100 — 14 сакавіка 2200

Гісторыя Табліца дат пераходу на грыгарыянскі каляндар у розных краінах:

Краіна Апошні дзень Юліянскага календара Першы дзень грыгарыянскага календара Італія 04.10.1582 15.10.1582 Іспанія 04.10.1582 15.10.1582 Партугалія 04.10.1582 15.10.1582 Рэч Паспалітая 04.10.1582 15.10.1582 Францыя 09.12.1582 20.12.1582 Люксембург 21.12.1582 01.01.1583 Нідэрланды 21.12.1582 01.01.1583 Баварыя 05.10.1583 16.10.1583 Аўстрыя 06.01.1584 17.01.1584 Швейцарыя 11.01.1584 22.01.1584 Венгрыя 21.10.1587 01.11.1587 Прусія 22.08.1610 02.09.1610 Германія (пратэстанцкая) 18.02.1700 01.03.1700 Нарвегія 18.02.1700 01.03.1700 Данія 18.02.1700 01.03.1700 Вялікабрытанія 02.09.1752 14.09.1752 Швецыя 17.02.1753 01.03.1753 Фінляндыя 17.02.1753 01.03.1753 Японія

01.01.1873 Кітай

20.11.1911 Балгарыя 31.03.1916 14.04.1916 Турцыя 15.02.1917 01.03.1917 Расія 31.01.1918 14.02.1918 Украіна (УНР) 28.02.1918 14.03.1918 Сербія 18.01.1919 01.02.1919 Румынія 18.01.1919 01.02.1919 Грэцыя 09.03.1924 23.03.1924 Егіпет 17.09.1928 01.10.1928

У Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай Увядзенне грыгарыянскага календара ў 1582 годзе стала моцным ўдарам па не да канца яшчэ сфарміраванаму маналіту культуры Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая «навіна» была сустрэта грамадствам неадназначна і выклікала рэзкае непрыманне сярод праваслаўнага насельніцтва, якое адмовілася прымаць новы стыль. Сучасны гэтым падзеям летапіс яскрава і дакладна зафіксаваў маштаб сацыяльнага і рэлігійнага канфлікту:

Колькасць спецыяльна напісаных на гэтую тэму кніг і аргументаў прыхільнікаў новага календара пастаянна павялічвалася, але гэта не пераконвала апанентаў. Адным з вынікаў грамадскага адказу на ўмяшанне дзяржавы ў сферу прыватнага рэлігійнага побыту стала ўзнікненне і пашырэнне праваслаўных брацтваў з іх уласнай палітычнай, гаспадарчай і культурнай дзейнасцю.

У палемічнай літаратуры XVII стагоддзя рабіліся спробы пераканаць праваслаўных жыхароў краіны перайсці на грыгарыянскі каляндар, звяртаючы ўвагу на побытавыя нязручнасці. Напрыклад, уніяцкі архімандрыт Касіян Саковіч у сваёй кнізе (Вільня, 1640) звяртаўся да чытачоў з наступнымі аргументамі:

У гэтым жа выданні выказвалася спадзяванне, што калі б праваслаўныя жыхары найбуйнейшых гарадоў Кароны і ВКЛ (Вільні, Львова, Астрога, Луцка і Кіева) цэнтралізавана прынялі каляндар, тады б і іншыя меншыя гарады пайшлі за імі. Аднак праблема календара ў Рэчы Паспалітай так і засталася невырашанайТамсама. Арк. E2..

Практычным вынікам штогадовага разыходжання ў датах святкавання Вялікадня стала з'яўленне ў друкаваных літургічных кнігах спецыяльных параўнальных табліц, напрыклад, «Табліцы рымскіх і рускіх Вялікадняў» (). У адной з такіх табліц з Нясвіжскай бібліятэкі на 1667–1685 гады было паказана, што з 19 гадоў даты праваслаўнага і каталіцкага Вялікадня супадалі толькі 8 разоў. У гэтыя гады каталіцкі аўтар табліцы адзначаў «Ruska z nami» («Руская з намі»).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Конвертер дат григорианского и юлианского календарей онлайн

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:З’явіліся ў 1582 годзе