thumb|Воін-іракез. Малюнак канца XVIII ст. Іраке́зы (саманазва: Haudenosaunee, літаральна «людзі доўгай хаціны») — група індзейскіх народаў Паўночнай Амерыкі. Сфарміравалася як канфедэрацыя (ліга) пяці народаў: магаўкаў, анандага, анейда, каюга, сенека. Пазней да яе далучыліся тускарора.
Карэннымі тэрыторыямі іракезаў лічыцца паўночны захад сучаснага штата Нью-Ёрк у ЗША. У нашы дні большасць іракезаў стала жыве ў ЗША і Канадзе.
Акрамя таго, іракезамі называюць індзейскія народы Паўночнай Амерыкі, якія размаўляюць на іракезскіх мовах.
Паходжанне Згодна міфалагічным паданням іракезаў, яны былі створаны непасрэдна Трымальнікам Неба. Прычым, кожны народ быў ашчасліўлены пэўнай тэрыторыяй з адметнымі багаццяміThe Origin of the Iroquois Nations . Магаўкі атрымалі землі на вялікай рацэ і кукурузу. Анейда пасяліліся каля камянёў і маглі карыстацца арэхамі і драўнянымі пладамі. Анандага мелі высокія пагоркі, вінаград, кабачкі і тытунь. Каюга — балоты і карані раслін. Сенека дасталіся ўзвышшы і фасоля. Тускарора, што прыйшлі ў XVIII ст. з поўдню, лічылі, што ў іх землях знаходзіўся дом Трымальніка Неба.
Лінгвісты сцвярджаюць блізкасць іракезскай сям’і моў да сіўанскай і кадаанскай груп моў, што сведчыць пра тое, што продкі іракезамоўных народаў здаўна жылі на ўсходзе Паўночнай Амерыкі. Археолагі лакалізуюць старажытныя паселішчы іракезаў і іх блізкіх моўных сваякоў (гуронаў, мехерын, натавэй, нейтраль, саскуэханцаў, тыанантаты, чэрокі, эры) раёнам усходу Вялікіх азёр, часткі Агая і землямі на захад да ўзбярэжжа АтлантыкіArthur C. Parker, The Origin of the Iroquois as Suggested by Their Archeology.
З’яўленне непасрэдна іракезаў звязваецца з археалагічнай культурай земляробаў Аваска на тэрыторыі сучаснага штата Нью-ЁркThe Ancestors of the Iroquois. Для носьбітаў Аваска былі характэрны добра ўмацаваныя драўлянымі платамі паселішчы з доўгімі хацінамі. Мяркуецца, што ў ранні перыяд яны вялі частыя войны. Пранікненне іракезамоўных народаў на паўночнае ўзбярэжжа Вялікіх азёр датуецца не раней за сярэдзіну XIII ст.
Упершыню назву іракезы ў 1603 г. выкарыстаў Самюэль дэ ШамплейнГл.: Gordon M. Day, In Search of New England’s Native Past, p. 114. Высоўваюцца версіі аб яе паходжанні з моў гуронаў (ierokwa — «тыя, хто кураць»), каюга (iakwai — «мядзведзь»), алганкінаў (Iriⁿakhoiw — «сапраўдныя змеі»), баскаў (hilokoa— «забойцы») і г. д. Самі іракезы называюць сваё аб’яднанне Haudenosaunee (ад hodensote — доўгая хаціна). Хаціна як агульны сімвал паходзіць ад традыцыі сваяцкіх матрылакальных сямей мець у адным жытле некалькі агменяўThe Iroquois Longhouse. Кожны народ, што ўваходзіў у лігу, таксама меў свой агмень, каля якога збіралася рада правадыроў. Такім чынам ліга атаесамлялася з пашыранай матрылакальнай сям’ёй.
Фарміраванне лігі thumb|Вампум і дрэва міру на сцягу лігі іракезаў Дакладны час фарміравання лігі іракезаў не вядомы, паколькі падзеі перадаваліся толькі праз вусную традыцыю. Мяркуюць, што гэта адбылося ў XIV — XVI стст. Паколькі ў легендах сенека пачатак першай рады лігі звязаны з сонечным зацьменнем, то верагодным годам заснавання з’яўляецца 1451.
Згодна паданням, магаўкі, анандага, анейда, каюга і сенека доўгі час вялі ўзаемныя крывавыя войны, пакуль да іх не прыбыў вялікі міратворац Дэганавайда з краіны гуронаў на поўнач ад возера Антарыа. Ён вандраваў на ўсход і заклікаў ваяроў аб’яднацца і жыць у мірыDe-Ka-Nah-Wi-Da and Hiawatha. Адным з найбольш амбітных паслядоўнікаў Дэганавайды стаў ГаяватаHiawatha, правадыр племені магаўкаў, які выступаў ад імя міратворцы з планам аб’яднання.
Супраць міру быў правадыр анандага, чараўнік Тададаха. Дзякуючы яго чарадзейству Гаявата згубіў тры дачкі. Разам з Дэганавайдам правадыр магаўкаў пранік у пячору, дзе жыў Тададаха. Там яны ўбачылі пачварнага монстра са змеямі, ўплеценымі ў валасы. Аднак Тададаха пагадзіўся выслухаць прыхільнікаў міру і ў выніку прыняў іх план. Яго твар пры гэтым стаў чалавечым. Гаявата вычасаў змей з яго валасоўREAL HISTORY: Deganawida and Hiawatha.
Дэганавайда ў знак іх пагаднення пасадзіў на тэрыторыі анандага дрэва міру і сфармуляваў асноўны законы іракезаў GayanashagowaThe Great Binding Law GAYANASHAGOWA. Ён рэгламентаваў узаемаадносіны паміж чальцамі лігі. Усе спрэчныя пытанні павінны былі вырашацца радай з 13 прадстаўнікоў. Галоўную ролю пры вырашэнні адыгрывалі прадстаўнікі магаўкаў як «трымальнікі закону». Прадстаўнікі анандага не ўдзельнічалі ў прыняцці рашэнняў, аднак мелі правы склікаць раду і накласці на ніх вета. У радзе не маглі ўдзельнічаць прадстаўнікі народаў, якія не ўваходзілі ў лігу.
Gayanashagowa не забараняў пашырэнне лігі за лік новых добраахвотнікаў. Пасля паражэння ў вайне 1711—1715 гг. ад англійскіх каланістаў з Паўночнай Караліны на тэрыторыю штата Нью-Ёрк прыбылі тускарораTuscarora Nation — History . Яны пажадалі стаць шостым чальцом лігі.
Бабровыя войны
thumb|Піктаграмы-подпісы індзейцаў пад дагаворам у Манрэалі, 1701 г. У пачатку XVII ст. ліга іракезаў налічвала ўсяго каля 20 тысяч чалавек, але адыгрывала значную ролю ў палітычным жыцці індзейскіх плямён усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. З пачатку XVII ст. у Паўночнай Амерыцы з’явіліся галандскія, французскія і англійскія каланісты. Іх прыбыццё змяніла расстаноўку сіл, пачалося распаўсюджванне тавараў з металаў і агнястрэльнай зброі. Наўзамен еўрапейскія гандляры куплялі мясцовыя тавары. Іх асабліва цікавілі скуры баброў. Іракезы традыцыйна падтрымлівалі сувязі з галандскімі, а потым англійскімі калоніямі, іх праціўнікі, гуроны і алганкіны, — з французскімі. 29 ліпеня 1609 г. 10 французаў, узброеных аркебузамі, на чале Самуэля дэ Шамплейна прынялі ўдзел у бітве іну супраць магаўкаўDiscovery of Lake Champlain, Champlain’s Battle with the Iroquois, July 1609. 2 правадыра магаўкаў былі забіты, астатнія збеглі з поля бою.
Наступныя перамогі французаў, а таксама заключэнне імі ў 1614 г. пагаднення з магутнай канфедэрацыяй гуронаў на некаторы час спынілі экспансію іракезаў на поўнач, але не перапынілі ваенныя дзеянні паміж варожымі індзейцамі. У першай палове XVII ст. назіралася хуткае пераўзбраенне індзейскіх плямён, выкарыстанне імі агнястрэльнай зброі. У 1636—1637 гг. у іракезаў, якія набылі стрэльбы ў галандцаў, атрымалася выціснуць саюзных французам амамівініні на поўначALGONKIN HISTORY . Аднак гандлёвыя кантакты з еўрапейцамі, што садзейнічалі ўзбраенню, таксама вялі да вынішчэння баброў. У выніку, ужо да 1650 г. іракезы сутыкнуліся з нястачай бабровага футра. Іх паляўнічыя былі вымушаны асвойваць даліну ракі Агая на ўсходзеIroquois Indians, а таксама весьці перамовы з паўночнымі плямёнамі. Апошнія не прывялі да істотных зрухаў, таму з 1642 г. іракезы пачалі наступ у раёне ракі Святога Лаўрэнція. У 1649—1675 гг. яны здолелі разграміць канфедэрацыі гуронаў, нейтраль, тыанантаты, эры, саскуэханцаў, нанесці жорсткае паражэнне ілінойс.
З самога пачатку 1650-х гг. у канфлікт паміж індзейцамі была ўцягнута Новая Францыя. Чарага ваенных сутычак паміж французамі і іх саюзнікамі з аднаго боку і іракезамі з другога атрымала назву Бабровых войн. У 1665 г., 1684 г., 1687 г., 1696 г. французы арганізоўвалі ваенныя экспедыцыі супраць іракезаў, але ўсе яны мелі часовы поспех. Толькі ваеннае паражэнне анандага і анейда ў 1696 г. дапамагло французам пазбавіцца ад рэйдаў на каланіяльныя паселішчы. Францыя несла вялізныя страты з-за перапынення гандлёвых адносін уздоўж Вялікіх азёр і ракі Святога Лаўрэнція.
У 1700 г. правадыры анандага, анейда, каюга і сенека сустрэліся з губернатарам Манрэаля і дамовіліся працягнуць перагаворы ў наступным годзе. У 1701 г. у Манрэалі сустрэліся прадстаўнікі 13 розных народаў (усяго 1300 чалавек), каб заключыць мір з іракезамі. Іракезы абавязваліся захоўваць нейтралітэт у канфліктах паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. Французскія каланіяльныя ўлады станавіліся пасрэднікамі ў спрэчках іракезаў з іншымі плямёнамі.
Бабровыя войны былі адным з найбольш працяглых і жорсткіх канфліктаў паміж еўрапейскімі каланістамі і карэннымі народамі Паўночнай Амерыкі.
Палітыка лігі ў XVIII ст thumb|Гандаль з еўрапейцамі, 1722 г. Бабровыя войны і ў большай ступені эпідэмічныя захворванні, завезеныя еўрапейцамі, прывялі да скарачэння насельніцтва і саслаблення лігі. У 1768 г. агульная колькасць іракезаў была каля 12 000 чалавекIroquois History . Пры гэтым, іракезы імкнуліся скараціць свае чалавечыя страты з дапамогай традыцыі прыняцця ў свой склад ваеннапалонных. У першай палове XVIII ст. яны давалі дазвол на пасяленне на бязлюдных землях, што заставаліся пад іх кантролем, прадстаўнікам іншых плямён, у тым ліку раней варожым гуронам і алганкінам. Перасяленцы лічыліся падначаленымі і не праводзілі актыўную асабістую палітыку. У 1722 г. у склад лігі былі прыняты тускарораIroquois Nation. Фармальна яны лічыліся роўнымі з іншымі народамі, што складалі лігу, аднак атрымалі вельмі абмежаваныя правы ў агульным кіраванні.
У 1710 г. чатыры правадыры магаўкаў (на самой справе, адзін з іх прадстаўляў магіканаў) па ініцыятыве брытанцаў наведалі Лондан. Падчас сустрэчы з каралевай Ганнай 19 красавіка 1710 г. яны фактычна заявілі пра імкненне да нейтралітэту ў адносінах да Францыі, але спадзяваліся на далейшае развіццё адносін з ВялікабрытаніяйChp 3: Natural Man in an Unnatural Land. Брытанская грамадскасць уважліва сачыла за прыбыццём правадыроў. Ім прысвячаліся літаратурныя і тэатральныя творы, якія скажалі рэчаісны стан спраў, але спрыялі цікавасці еўрапейскіх інтэлектуалаў да культуры індзейцаў.
У 1721—1722 гг. і ў 1744 г. іракезы заключылі мірныя пагадненні з брытанскімі калоніямі ў Паўночнай АмерыцыKey Treaties Defining the Boundaries Separating English and Native American Territories in VirginiaThe Treaty of 1744 . Лічыцца, што Канасатэга, правадыр анандага, які вёў перагаворы ў 1744 г., параіў каланістам скласці канфедэрацыю па прыкладу іракезаў. Падчас Сямігадовай вайны і паўстання Пантыяка, іракезы фармальна падтрымалі Вялікабрытанію, але актыўнага ўдзелу у ваенных дзеяннях не прымалі. У 1768 г. яны пагадзіліся на пашырэнне каланіяльных паселішчаў на незанятыя землі ў Пенсільваніі, каб саслабіць ціск на свае тэрыторыі ў Нью-Ёрку. Адначасова адбываліся значныя змены ва ўнутраным эканамічным жыцці, мадэрнізацыя традыцыйнай гаспадаркі. Так, у 1779 г. амерыканскія салдаты выявілі, што сенека ўжо будавалі хаціны еўрапейскага тыпу і вялі інтэнсіўную сельскую гаспадарку.
У пачатку Амерыканскай рэвалюцыі іракезы імкнуліся захаваць нейтралітэт. У лісце правадыроў анейда губернатару Нью-Ёрка паведамлялася, што яны не падрыхтаваны да таго, каб прыняць пэўную пазіцыю, бо любяць Старую і Новую Англіі аднолькава. Але брытанскі і амерыканскі бакі аказвалі ціск на лігу. У выніку ў стане іракезаў адбыўся раскол. Анейда і тускарора падтрымалі амерыканцаў, а астатнія іракезы — брытанцаў. Амерыканская даследчыцца Барбара Грэймант тлумачыць падтрымку брытанцаў больш шчыльнымі эканамічнымі сувязямі і пашырэннем паставак брытанскіх тавараўThe Iroquois in the American Revolution. Кантынентальная армія выкарыстоўвала саюзнікаў-іракезаў пераважна як праводнікаў і выведвальнікаў. Іракезы, што падтрымалі Вялікабрытанію, здзяйснялі спусташальныя рэйды супраць каланістаў.
У 1779 г. па ініцыятыве Джорджа Вашынгтона часткі Кантынентальнай арміі (4469 салдат і прадстаўнікоў анейда) арганізавалі ваенную кампанію супраць іракезаў. Мэтай кампаніі былі разгром асноўных ваенных сіл сенека і каюга, а таксама спусташэнне іх вёсак. Амерыканцы знішчылі больш за 40 паселішчаў, але ня здолелі нанесці істотную шкоду ваенным сілам і нават захапіць ваеннапалонных. Іракезы ратаваліся ў гарнізонах лаялістаў, і з 1780 г. працягвалі рэйды супраць праціўніка.