Цзян Іхуа (; нар. 18 лістапада 1960 года, Цзілун, Кітайская Рэспубліка) — кітайскі палітык, прэм’ер-міністр Кітайскай рэспублікі (Тайвань) (2013—2014), член партыі Гаміньдан.

Біяграфія Цзян Іхуа нарадзіўся 18 лістапада 1960 года ў партовым горадзе Цзілун на востраве Тайвань. Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня і Ельскі ўніверсітэт (ЗША) па спецыяльнасці паліталогія. Пасля вяртання на Тайвань працаваў выкладчыкам у Нацыянальным Тайванскім універсітэце на пасадзе прафесара паліталогіі.

Увосень 2009 года быў прызначаны на пасаду міністра ва ўрадзе Кітайскай Рэспублікі У Дуньі, а 6 лютага 2012 года — на пасаду першага віцэ-прэм’ера пры прэм’ер-міністры Чэнь Чуне. У лютым 2013 года прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі Ма Інцзю прызначыў, а парламент зацвердзіў Цзян Іхуа на пасадзе прэм’ер-міністра краіны.

У снежні 2014 года сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка ўрадаMao Chi-kuo named as premier (update)..

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Кітайскай Рэспублікі Катэгорыя:Палітыкі Кітайскай Рэспублікі Катэгорыя:Члены Гаміньдана