Хвалынск () — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хвалынскага раёна Саратаўскай вобласці. Заснаваны ў 1556 годзе. Размешчаны на правым беразе ракі Волгі, за 232 км на паўночны ўсход ад Саратава. Горад Хвалынск — самы стары горад у вобласці. Ён быў заснаваны ў 1556 годзе як рускі вартавы пост на волжскім востраве Хваёвы. У 1606 годзе паселішча было перанесена на месца сучаснага Хвалынска і стала сялом Хваёвы Востраў. З 1780 года павятовы горад Хвалынск. Хвалынск і яго ваколіцы былі адным з цэнтраў стараабрадства Расіі. Насельніцтва
Эканоміка Масларобны, маслабойны заводы, завод ААТ «Чарамшанскі» з кансервавым цэхам, завод Гідраапаратура, завод па вытворчасці цэглы.
Вядомыя асобы Кузьма Сяргеевіч Пятроў-Водкін — расійскі жывапісец Уладзімір Барысавіч Карпаў (1912—1977) — беларускі пісьменнік, крытык. Алег Аляксандравіч Ктатараў (1919—1974) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Гл. таксама Хвалынская археалагічная культура
Катэгорыя:Гарады Саратаўскай вобласці