Бердку́нк () — сяло ў марзе Гегаркунік, на ўсходзе Арменіі. Размешчана на паўночны захад ад горада Гавар і на паўднёвы ўсход ад горада Севан. Калісьці паселішча размяшчалася на старажытным гандлёвым шляху з горада Двін да горада Партаў (сучасная Барда).
Побач знаходзяцца рэшткі цыклапічнай крэпасці.
Спасылкі
Нацыянальная статыстычная служба Рэспублікі Арменія
Катэгорыя:Населеныя пункты марза Гегаркунік