Чуба́тка (Corydalis) — род кветкавых раслін падсямейства сямейства . Налічвае каля 300 відаў, пашыраных ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я, 1 від — у горных раёнах Усходняй Афрыкі.

Аднагадовыя, радзей двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Часам маюцца падземныя клубні. Сцёблы простыя. Лісце чаргаванае, пераважна двойчы- і тройчыперыстае. Кветкі белаватыя, фіялетавыя, жоўтыя са шпоркай, сабраныя ў гронкі. Плод — каробачка, падобная на стручок.

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Алкалоіды з клубняў выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Некаторыя віды

У культуры

Літаратура

Спасылкі

Хохлатка (Corydalis) // Plantopedia.ru Corydalis // The Plant List Corydalis // Flora of North America Corydalis // Encyclopædia Britannica, Inc.

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны