Раймунд VI (VIII)Паводле традыцыйнай генеалогіі, прыведзенай у «Histoire Générale du Languedoc», ён лічыцца Раймундам VI, але ў пазнейшым даследаванні: Christian Settipani, La Noblesse du Midi Carolingien, 2004, p. 28-35, сярод яго папярэднікаў выяўлена яшчэ два Раймунда, не ўлічаных раней. ( — ) — граф Мельгёя (1173—1190). як Раймунд IV, граф Тулузы, Сен-Жыля, Нарбоны, маркіз Готыі і Праванса з 1194 года, быў адным з найбуйнейшых феадалаў Лангедока ў Паўднёвай Францыі і адной з галоўных дзеючых асоб эпапеі, звязанай з Альбігойскім крыжовым паходам, з якога пачаўся заход самабытнай культуры Лангедока.
Біяграфія Бацькі і першыя шлюбы Раймунд VI быў сынам Раймунда V, графа Тулузы, і Канстанцыі Французскай, дочкі караля Францыі Людовіка VI. Ён даводзіўся праўнукам Раймунду IV дэ Сен-Жылю, герою першага крыжовага паходу. Ажаніўшыся ў 1172 годзе першым шлюбам з Эрмесіндай дэ Пеле, ён атрымаў у пасаг графства Мельгёй, сюзерэнам якога быў Святы прастол; у 1211 годзе Папа Інакенцій III адабраў гэту зямлю. Пасля смерці Эрмесінды ў 1176 годзе ён у 1180 годзе ажаніўся з Беатрысай дэ Безье, дачкой Раймунда I Транкавеля, віконта Безье.
Раймунд VI і англійскі каралеўскі дом thumb|left|Конная пячаткай Раймунда VI Тулузскага У 1192 годзе, калі англійскі кароль Рычард I Львінае Сэрца, які толькі што ажаніўся на Кіпры з Берэнгарыяй Наварскай, вяртаўся ў Еўропу, яго караблі раскідала бурай. Рычард апынуўся на беразе Адрыятычнага мора і потым патрапіў у палон да імператара, а Берэнгарыя высадзілася ў Лангедоку, дзе яе з ушанаваннямі прыняў Раймунд V і яго сын, будучы Раймунд VI.
У 1194 годзе Раймунд V памёр, і яго сын атрымаў у спадчыну яго ўладанні і тытулы як Раймунд VI. Рычард Львінае Сэрца, вызваліўшыся з палону і ўступіўшы ў канфлікт з каралём Францыі Філіпам II Аўгустам, намінальным сеньёрам Раймунда, палічыў патрэбным заключыць саюз з графам Тулузы, прапанаваўшы яму ў жонкі сваю сястру Іаану Англійскую, удаву караля Сіцыліі Вільгельма II, з якой Раймунд і ажаніўся ў 1196 г, пасля разводу з Бургонню. Але ў саюз з англічанамі ён так і не ўступіў — Філіп Аўгуст утрымаў яго, перадаўшы яму горад Фіжак.
Васалы Раймунда VI У якасці графа Тулузскага Раймунд быў сюзерэнам графаў Арманьяка, Каменжа, Фуа, а таксама віконтаў Безье, Манпелье, Німа, Грэза і Радэз. У 1196 годзе ён падвергся адлучэнню за праследаванне манахаў абацтва Сен-Жыль, але ў 1198 годзе адлучэнне было знята.
У 1199 год у памерла Іаана Англійская, і ў 1203 годзе Раймунд VI ажаніўся з Элеанорай Арагонскай, дачкой караля Арагона Альфонса II.
Раймунд VI і Альбігойскі крыжовы паход У часы кіравання Раймунда большасць насельніцтва ў Лангедоку вызнавала рэлігію катараў, якія зваліся тут альбігойцамі. Мясцовая знаць і асабіста граф шмат у чым сімпатызавалі катарам. Аднак гэтага вельмі не ўхваляў Святы прастол. Асабліва заўзятым праціўнікам катараў быў Інакенцій III, які стаў Папам у 1198 годзе. Ён адлучыў Раймунда, пасля чаго граф абяцаў не аказваць падтрымку катарам, быў прабачаны, але абяцання не стрымаў. Апошняй кропляй стала гібель у 1208 годзе папскага легата П'ера дэ Кастэльно ад рукі графскага служачага. Хоць дачыненне самага графа да гэтага злачынства даказана не было, гэта ўжо нікога не цікавіла. У 1208 годзе Папа зноў адлучыў Раймунда і заклікаў да паходу на яго землі, які ўвайшоў у гісторыю як Альбігойскі крыжовы паход.
Раймунд VI, не вырашыўшыся падняць зброю ў абарону катарскай царквы і не да канца ўпэўнены ў сваіх васалах, супраціўлення не аказаў. У чэрвені 1209 годзе ён пагадзіўся прайсці ў Сен-Жылі зневажальную цырымонію публічнага пакаяння. Там жа ён абяцаў перадаць Папе сем замкаў і выканаць усе яго патрабаванні. Спачатку ён нават асабіста далучыўся да крыжакощ, але неўзабаве ўвайшоў у канфлікт з папскімі легатамі Арнольдам Амальрыкам і Мілонам з-за іх занадта жорсткіх, на яго погляд, патрабаванняў да Тулузы. Легаты адлучылі яго; Папа зняў адлучэнне пасля таго, як граф асабіста прыехаў у Рым, але правакацыі з боку легатаў вымусілі Раймунда ў 1211 годзе пайсці на адкрыты разрыў з каталіцкім лагерам.
Раймунд VI узначаліў абарону Тулузы і змог вытрымаць першую аблогу. Потым ён звярнуўся па дапамогу да брата жонкі, караля Арагона Педра II. Той прыйшоў і ўзяў горад пад сваё заступніцтва, але ў 1213 годзе пацярпеў ад крыжакоў паражэнне ў бітве пры Мюрэ. Пасля гэтага Раймунду з сынам засталося толькі бегчы ў Англію, да двара Іаана Беззямельнага. У 1214 годзе ён афіцыйна скарыўся папе. У 1215 годзе Чацвёрты Латэранскі сабор, на якім ён прысутнічаў, пазбавіў яго правоў на ўсе землі, пакінуўшы толькі маркізат Праванс яго сыну, будучаму Раймунду VII.
У 1216 годзе Лангедок паўстаў супраць паўночных захопнікаў. Раймунд VI з сынам высадзіліся ў Марселі, дзе іх прынялі з захапленнем, пасля чаго малодшы Раймунд узяў Бакер, а старэйшы адправіўся па дапамогу ў Арагон. У 1217 годзе ён урачыста заехаў у паўсталую Тулузу. Там ён, застаючыся пад адлучэннем, і пражыў да сваёй смерці пасля нядоўгай хваробы ў 1222 годзе.
Шлюбы і дзеці 1-я жонка: з 1172 года Эрмесінда дэ Пеле, графіня дэ Мельгёй (памерла ў 1176 годзе)
2-я жонка: з 1180 года (развод у 1193 годзе) Беатрыса дэ Безье, дачка Раймунда I Транкавеля, віконта Безье. Дзеці: Канстанцыя (1180–1260); 1-ы муж: з 1195 года Санча VII, кароль Навары; 2-і муж: П'ер V дэ Бермон, сеньёр АндзюзаУ некаторых крыніцах згадваецца яшчэ Індыя, жонка віконта Гільбера (Гілаберта) дэ Латрэка, а потым, з 1226 года, жонка барона Бернара II дэ Л'Іль-Журдэна, але ў адным месцы яна названа дачкой Беатрысы, у іншым — пазашлюбнай дачкой, а ў трэцім — наогул пазашлюбнай дачкой Раймунда V.
3-я жонка: з 1196 года Іаана Англійская, дачка караля Англіі Генрыха II Плантагенета, удава караля Сіцыліі Вільгельма II (памерла ў 1199 годзе). Дзеці: Раймунд VII, граф Тулузы Рычард, (памёр у 1199 годзе)
4-я жонка: з 1200 года (развод у 1202/1203 годзе): «Кіпрская дзяўчына» (La Damsel de Chypre), дачка Ісака Дукі Камніна, імператара Кіпра
5-я жонка: з 1203 года Элеанора (Леанора) Арагонская, дачка Альфонса II, караля Арагона
Пазашлюбныя дзеці: Бертран (1198–1249), першы віконт Брунікеля Гільемета, дама дэ Манлор і дэ Сен-Жары Раймонда, манашка ў Леспінасе
Бібліяграфія Мадоль, Жак. Альбигойская драма и судьбы Франции. СПб.: Евразия, 2000. ISBN 5-8071-0037-9 Люшер, Ашиль. Иннокентий III и альбигойский крестовый поход. СПб.: Евразия, 2003. ISBN 5-8071-0137-5 Спасылкі
У гэтым артыкуле часткова выкарыстаны матэрыял французскага артыкула Вікіпедыі Raymond VI de Toulouse Web.genealogie. Le site de la généalogie historique. Les dynasties célébres. Dynastie de Toulouse ou Raimondine Foundation for Medieval Genealogy. Medieval Lands. France. South West France. Nobility of Toulouse
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1156 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 27 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1222 годзе Катэгорыя:Памерлі 2 жніўня Катэгорыя:Графы тулузскія Катэгорыя:Герцагі нарбонскія Катэгорыя:Маркізы праванскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIII стагоддзя Катэгорыя:Тулузскі дом Катэгорыя:Удзельнікі Альбігойскага крыжовага паходу Катэгорыя:Графы мельгёйскія