Яўген Аляксеевіч Ро́ўба (нар. , в. Андрушоўшчына, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1999), прафесар (2001).
Скончыў у 1971 годзе БДУ. З 1974 года ў Гомельскім універсітэце, з 1977 года загадчык кафедры. З 1979 года ў Гродзенскім універсітэце, у 1994—1998 загадчык кафедры; у 1980—1986, 1992—1994 і з 1998 прарэктар.
Навуковыя працы па вывучэнні інтэрпаляцыйных рацыянальных аператараў і рацыянальных шэрагаў Фур’е.
Узнагароды і званні ганаровы грамадзянін г. Гродна (15 ліпеня 2010) — за вялікі ўклад ва ўдасканаленне арганізацыі навучальна-метадычнай, выхаваўчай і навукова-даследчай дзейнасці, развіццё інтэграцыі навукі і адукацыі, нацыянальна-дзяржаўнае адраджэнне Рэспублікі БеларусьГанаровыя грамадзяне , Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (3 чэрвеня 2020).
Творы Высшая математика. Гродно, 2000 (разам з С. А. Мінюком); Интерполяция и ряды Фурье в рациональной аппроксимации. Гродно, 2001.
Літаратура
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гродна