Маршанск — карта Тамбоўскай вобласці () — горад (з 1779) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Маршанскага раёна Тамбоўскай вобласці. Насельніцтва 43,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1623 годзе.

Горад размешчаны па абодвух берагах ракі Цны пры скрыжаванні яе з чыгункай, за 90 км на поўнач ад Тамбова.

Найбуйнейшымі прадпрыемствамі горада з’яўляюцца: лакаматыўнае дэпо Маршанск, ААТ «Маршанская мануфактура», АТ «Трыкатажная нітка», ААТ «Маршанская тытунёвая фабрыка», ААТ «Маршанскхіммаш».

Гісторыя Час узнікнення населенага пункта на месцы горада дакладна не ўстаноўлены. Магчыма, вёска Морша існавала ўжо ў XVI стагоддзіЛетопись села Морши. 16 верасня 1779 года па імянным указе ўсерасійскай імператрыцы Кацярыны II Морша — цэнтр хлебнага гандлю на рацы Цна — пераўтворана ў горад Маршанск, які стаў павятовым.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Алена Ігараўна Лядава (нар. 1980) — актрыса. Ян Віктар Пажазінскі (1870—1929) — расійскі і польскі лінгвіст. Уладзімір Барысавіч Рушайла (нар. 1953) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Аляксей Мікалаевіч Смірноў (1938—2006) — вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук.

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Тамбоўскай вобласці