Тэхнічная кібернетыка — галіна навукі, якая вывучае тэхнічныя сістэмы кіравання. Важнейшыя напрамкі даследаванняў — распрацоўка і стварэнне аўтаматычных і аўтаматызаваных сістэм кіравання, а таксама аўтаматычных прылад і комплексаў для перадачы, перапрацоўкі і захоўвання інфармацыі. Адзін з найважнейшых яе напрамкаў — распрацоўка і стварэнне розных аўтаматычных прылад: тэхналагічных (напрыклад, станкоў-аўтаматаў, аўтаматычных рэгулятараў і інш.), вымяральных (аўтаматычных датчыкаў, рэгістратараў, вымяральных комплексаў), інфармацыйных (вылічальных і кіруючых машын).

Напрамкі тэхнічнай кібернетыкі Біёніка — выкарыстоўвае прыёмы, выпрацаваныя прыродай. Інжынерная псіхалогія — вывучае псіхафізіялагічныя асаблівасці чалавека і яго паводзіны ў працэсе «зносін» з машынай. Распазнаванне вобразаў — вывучае характэрныя асаблівасці таго ці іншага аб’екта, уласцівыя толькі яму або яго класу, і дазваляе вылучыць гэты аб’ект з масы падобных яму.

Літаратура Техническая кибернетика // , 1955, № 11 , с. 42-44.

Трапезников В. А. Техническая кибернетика в СССР. Наука, , 1968—271 с. Техническая кибернетика // Большая Энциклопедия Нефти Газа Известия РАН. Серия техническая кибернетика

Катэгорыя:Кібернетыка Катэгорыя:Тэорыя кіравання