Партрэт дачкі, першапачатковая назва — Эскіз да партрэта — карціна беларускага мастака Міхаіла Станюты (1881—1974), напісаная ў 1923 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер карціны — 87,5 × 60 см.

Гісторыя Карціна створана ў 1923 годзе. Мастак адлютраваў у гэтым жывапісным творы сваю 18-гадовую дачку, вучаніцу Беларускай драматычнай студыі ў Маскве — Стэфанію (1905—2000), будучую народную артыстку СССР, Беларускай ССР, адну з самых вядомых актрыс тэатра і кіно БеларусіПартрэт дачкі. Аб «Партрэце дачкі» сама Стэфанія ўспамінала такМіхась Пятровіч Станюта :

Карціна экспанавалася на Першай Усебеларускай выстаўцы ў 1925 годзе85-годдзе Першай Усебеларускай выстаўкі 1925 года. Віртуальная выстаўка .

«Партрэт дачкі» Міхася Станюты разам з іншымі палотнамі Мінскай карціннай галерэі ў час нямецкай акупацыі Беларусі быў вывезены нацыстамі ў Германію. Пасля вайны адшукала яго дырэктар Мастацкага музея БССР Алена Васільеўна Аладава і вярнула ў Мінск.

Апісанне Дзявоцкая чароўнасць мадэлі, яе прыгажосць і вытанчанасць дапамагае расчыніць каларыт працы — шматколерны, неспакойны, а таксама своеасаблівая арнаментальнасць. Палатно дыхае зіхатлівай юнацкасцю, верай у свае здольнасці і ў сваю мару, уласцівай 18-гадовай актрысе.

Катэгорыя:Карціны Міхаіла Станюты Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Партрэты